Шыльды з гістарычным назвамі вуліц з'явяцца ў цэнтры Гродна
06.12.2016 13:13
—
Новости Общества
Зварот рэдакцыі Hrodna.life, які падпісаў 881 чалавек, не застаўся без адказу. Гродзенскі гарвыканкам паведаміў, што ў горадзе запланаваная паэтапная ўстаноўка шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.
Як паведамляецца ў лісце, падпісаным намесніцай старшыні гарвыканкама Зояй Кулешай, ужо складзены спіс вуліц, што знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Гродна. Каб вызначыць гістарычныя назвы вуліц у розныя часы, накіраваны зварот у ГрДУ і гісторыка-археалагічны музей. Матэрыялы для разгляду і зацвярджэння будуць перададзеныя на пасяджэнне Гродзенскай гарадской тапанімічнай камісіі. У далейшым плануецца паэтапная ўстаноўка шыльдаў.