Чытаем на роднай мове за кубачкам кавы. У Віцебску з'явіўся беларускі буккросінг

Источник материала:  
03.12.2016 09:17 — Новости Общества

Velcom праводзіць сацыяльна-культурны праект у падтрымку нацыянальнай літаратуры MOVABOX — у гарадах краіны дзейнічае беларускамоўны буккросінг. Першыя палічкі з кнігамі на роднай мове з’явіліся ў шэрагу кавярняў Мінска. А з гэтага тыдня яны ёсць і ва ўстановах Віцебска.


Беларускамоўны буккросінг у бітлз-клубе «Чердачок». Фота прадстаўлена арганізатарамі

Знайсці творы беларускіх аўтараў у Віцебску можна ў бітлз-клубе «Чердачок» (вуліца Кастрычніцкая, 12) і кавярным бары «Кекс» (праспект Фрунзэ, 15). Падобныя боксы ёсць і ў папулярных кавярнях іншых абласных цэнтраў, а таксама ў Мазыры на Гомельшчыне. Мапу з ўсімі ўстановамі па краіне глядзіце тут.

Буккросінг — абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны чалавек можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна пазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую.

MOVABOX робіць акцэнт на творчасці прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. У боксах, напрыклад, прадстаўлены раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя замалёвак ад Адама Глобуса «Партрэты».

На палічках — і раманы Людмілы Рублеўскай з цыклу пра прыгоды Пранціша Вырвіча. Творам гэтай пісьменніцы прысвечаны ўнікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць чытачы, якія пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта.

Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай або вучыць яе з самага пачатку, арганізатары прапанавалі падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад курсаў «Мова нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць і літаратурна-мастацкую перыёдыку — у прыватнасці, часопіс «Дзеяслоў».

Беларускамоўны буккросінг — не першы вопыт аператара мабільнай сувязі ў азнаямленні беларусаў са сваёй культурай і мовай. Ён вынікае з яшчэ адной ініцыятывы — «Чытаем па-беларуску з velcom». Праект знаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі літаратарамі і іх творамі. Настаўнікамі на такіх уроках выступаюць вядомыя дзіцячыя пісьменнікі і паэты Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Наталля Бучынскія.

←В канун Нового года в Бресте планируют реализовать 20,6 тысячи натуральных елей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика