У Полацку адкрыюць курсы "Мова нанова"

Источник материала:  
27.10.2016 11:49 — Новости Общества

У Полацку распачынаюць працу бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова». Першы занятак пройдзе 29 кастрычніка, паведамляе ximik.info.


Курсы «Мова нанова» існуюць з 2014 года. Іх заснавальнікі — журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. Яны і правядуць першы занятак у Полацку. Слухачоў запрашаюць у рэстаран «Росквіт» на чыгуначным вакзале (вуліца Кастрычніцкая, 50). Пачатак — у 19.00.

Полацк стане другім горадам у рэгіёне пасля Віцебска, дзе дзейнічаюць гэтыя курсы. Яны працуюць таксама ў сталіцы, Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Светлагорску.

Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ведаюць яе альбо зусім не валодаюць. «Таму час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова», — кажуць арганізатары.

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. Уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай, але робіцца гэта ў інтэрактыўнай форме, цікава і нязмушана.

У чэрвені 2014 курсы «Мова нанова» атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK у намінацыі «Грамадсказначныя праекты». У снежні 2014-га курсы перамаглі на конкурсе «Падзея года» на V фестывалі нефармальнай адукацыі.

←На пятницу из-за тумана и гололедицы объявлен оранжевый уровень опасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика