У сусветны Дзень без аўтамабіля мэр Гродна Мечыслаў Гой перасеў на ровар

Источник материала:  
22.09.2016 13:56 — Новости Общества

Многія гарадзенцы раніцай 22 верасня пакінулі свае аўто дома і пераселі на ровары, а хтосьцi вырашыў скарыстацца грамадскім транспартам. У ліку тых, хто падтрымаў сусветны Дзень без аўтамабіля, быў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, распавядае «Твой стыль».


— Па-першае, гэта асабісты прыклад для таго, каб паказаць гарадзенцам, што ровар — гэта таксама транспарт перамяшчэння, і і ён дае магчымасць весці здаровы лад жыцця. Дабірацца на працу на ровары — гэта праца ўсіх цягліц і выдатны настрой на цэлы дзень. Каб прыцягнуць работнікаў адміністрацыі нашых раёнаў да такой акцыі, не патрэбны нейкі рычаг, кожны павінен сам прымаць рашэнне. Па рэкамендацыі гарвыканкама тралейбуснае ўпраўленне і аўтобусны парк падтрымалі гарадзенцаў, якія вырашылі ў гэты дзень адмовіцца ад аўтамабіля і перасесці на грамадскі транспарт. У гэты дзень такія пасажыры пры прад’яўленні пасведчання кіроўцы ездзяць у гарадскім транспарце бясплатна. Калі ў мяне не памяняюцца планы, то 24-га верасня, я вазьму ўдзел з гарадзенцамі ў гарадскім велапрабегу, — распавёў старшыня гарвыканкама.


Гарадскі велапрабег, прысвечаны сусветнаму Дню без аўтамабіля, пройдзе ў Гродна 24 верасня і пачнецца ў 12 гадзін на плошчы Савецкай. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

←За грехи минувших лет. Дело бывшего председателя Рогачевского райисполкома ушло в суд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика