У Гродне стварылі ўласны брэнд кавы "Horodnia 1128"

Источник материала:  
19.09.2016 12:06 — Новости Общества

У Гродне з’явілася ў продажы першая гарадзенская кава, якую прадукуе малады прадпрымальнік Вадзім. Ён хацеў зрабіць гораду асаблівы падарунак да 888-годдзя, а таксама развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць кавы, распавядае «Твой стыль».


Новы прадукт назвалі «Horodnia 1128». У назве Вадзім не сумняваўся, бо любіць свой горад, жыве і працуе ў ім. На ўпакоўцы адлюстравалі абласны драматычны тэатр, паколькі з ім у большасці гарадзенцаў і асацыюецца горад.

 — Працуем з пачатку гэтага года, спецыялізуемся на продажах збожжавай кавы і ўстаноўцы аўтаматычных кавамашын. Маладой фірме цяжка напрацоўваць кліенцкую базу ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на беларускім рынку кавы. Таму да нас прыйшла ідэя стварыць унікальны прадукт, сваю гандлёвую марку кавы, якая б не толькі вылучыла нас сярод канкурэнтаў, але і забяспечыла гарадзенцаў добрым, якасным прадуктам. У выніку доўгай карпатлівай аналітычнай работы сумесна з беларускім вытворцам мы распрацавалі адмысловы купаж кавы. Хочацца развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць гэты напой, — кажа Вадзiм.


Пакуль што прадукт не вельмі моцна запатрабаваны на гарадзенскім рынку: яго прадаюць праз інтэрнэт і ў дзвюх крамах — «Баторыя» і «Сонечны».

←Мать особенного ребенка: "В душе он режиссер, хотя мы боимся открывать окна"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика