У гістарычнай частцы Гродна ідзе планавая замена старых цеплатрас. У раскопах бачны старыя муры

Источник материала:  
08.09.2016 13:44 — Новости Общества

Будаўнікам падчас прац адкрываюцца падмуркі старога горада. Ці ёсць тут пад зямлёй нешта каштоўнае? Зараз працы ідуць за Палацам тэкстыльшчыкаў, дзе калісьці была вуліца Кляшторная. Ад яе сёння ўжо нічога не засталося, а будаўнікі раз-пораз натыкаюцца на старыя падмуркі, распавядае «Твой стыль».


Згодна з заканадаўствам, археалагічны нагляд на тэрыторыі земляных работ вядзе доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Піваварчык.

«Ідзе замена трасы, якую пракладалі яшчэ за савецкім часам. Магчыма, гарадзенцы заўважылі падмуркі разбуранага Дома рыбака, можа і якога-небудзь іншага дома. Калі б быў культурны пласт са знаходкамі XI -XVI стагоддзяў, то тады можна было б казаць пра спыненне работ і праводзіць археалагічныя даследаванні. Але пакуль культурнага пласта мы не бачым, бо ўсё перамяшана».

















Спецыяліст адзначыў, што «турбавацца гарадзенцам ўжо позна». Трэба было гэта рабiць яшчэ тады, калі будавалі Дом быту і Палац тэкстыльшчыкаў.

Нягледзячы на гэта, нагляд працягваецца, бо ў любы момант можа паказацца культурны пласт. У час прац удалося зрабіць некалькі знаходак — пераважна канца XIX — пачатку XX стагодзяў.

←"Учил правильно ездить". Нашелся свидетель, который столкнулся с велосипедистом с битой еще в мае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика