Першая электронная прапускная сістэма ў гарадзенскай школе запрацуе ў канцы верасня

Источник материала:  
31.08.2016 14:48 — Новости Общества

Сярэдняя школа № 18 ўжо ў канцы верасня будзе працаваць па новай прапускной сістэме. Навучальная ўстанова стане першай у горадзе, дзе вучні будуць праходзіць на вучобу па спецыяльна вырабленых электронных картках. Грошы пералічаныя, камп’ютарнае забеспячэнне ўжо наладжана, засталося ўнесці ў базу школьнікаў і запусціць сістэму, паведамляе «Твой стыль».


Работы па ўстаноўцы прапускной сістэмы ў школе пачаліся яшчэ год таму. Тады ж планавалі запусціць сістэму. Але зрабіць гэтага не атрымалася — у аддзеле адукацыі не было грошай. З часам грошы знайшліся, і ўжо бліжэйшым часам сістэму выпрабуюць і запусцяць.

Як распавялі ў школе, карткі будуць прысвойвацца вучням з першага па адзінаццатыя класы, а таксама настаўнікам і працаўнікам школы. Усе карткі будуць персеніфікаванымі, на іх будуць уносіць дадзеныя чалавека, нумар карткі і фатаграфію. Пры прыкладанні такога пропуску да датчыка, вахцёр школы будзе бачыць на экране, хто прыйшоў. Базу дзяцей, якія ўжо навучаюцца ва ўстанове, сталі фармаваць яшчэ ў жніўні.

Для новых першых, пятых і дзясятых класаў залічэнне пачнецца з 1 верасня, тады ж яны і патрапяць у базу. Прыблізна ў канцы верасня прапускная сістэма павінна будзе працаваць у поўным аб’ёме.

У школе кажуць, што гатовыя і да першых праблем, якія могуць паўстаць у вучняў - гэта чэргі і згубленыя пропускі.

←Сигал останется с нами: чего не сделаешь ради морковки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика