У Берасці зруйнавалі апошні дом з калоніі Варбурга

Источник материала:  
31.08.2016 13:06 — Новости Общества

У Брэсце знеслi апошнi дом калоніi Варбурга — квартала двухпавярховых драўляных дамоў, які прадстаўляў сабой унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль першай трэці XX стагоддзя.


Доўгі час грамадскасць змагалася за захаванне драўлянага помніка, аднак улады горада не прыслухаліся, і на месцы калоніі разгарнулася будаўнічая пляцоўка.

Прадстаўнік Клуба нацыянальных культур Барыс Брук адзначыў, што такім чынам горад страціў яшчэ адзін патэнцыйна прывабны для турыстаў аб’ект:

— Знос калоніі Варбурга — гэта знос чарговай гістарычнай каштоўнасці. Гэта не толькі габрэйская каштоўнасць, гэта каштоўнасць для ўсяго Берасця. Гэта пазбавіла наш горад яшчэ адной славутасці.


Пакуль гарадскія ўлады афіцыйна не паведамляюць прычыны руйнавання гістарычнага будынку. Згодна пашпарту будаўнічага аб’екту, які змясціўся на месцы зносу частцы калоніі, тут плануецца пабудаваць пяць жылых дамоў.


Архивное фото колонии Варбурга в Бресте. Фото: wirtualny. sztelt

←Минтруда: До конца года в Беларуси будут повышены пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика