Якія вёскі паглынуў Мінск? Новая сустрэча Клуба гісторыі Мінска ўжо ў чацвер

Источник материала:  
17.08.2016 16:59 — Новости Общества

Як павялічвалася тэрыторыя Мінска ў апошнія паўтары стагоддзі? Аб чым нам нагадваюць назвы некаторых станцый метро? Тэма чарговай сустрэчы Клуба гісторыі Мінска — «Вёскі, якія паглынуў Мінск».


Жительница минской Грушевки. Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Тэмай пра вёскі, якія сталі Мінскам, распачынаецца новы сезон Клуба гісторыі Мінска. МГА «Гісторыка» і Галерэя TUT.BY запрашаюць падэскутаваць на гэтую тэму.

За апошнія паўтара веку ў склад Мінска ўвайшло больш за сотню вёсак. Разам з аўтарамі інтэрактыўнай мапы Мінска і вядомымі гісторыкамі паспрабуем прасачыць дынаміку павелічэння плошчы Мінска.

Сустрэча адбудзецца 18 жніўня, а 19.00 па пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх. Уваход вольны.

Асноўнымі спікерамі будуць Іван Сацукевіч (гiстарычны блок i тапанiмiка) і Аляксандр Лычаўка (каментар iнтэрактыўнай мапы былых вёсак, што ўвайшлі цяпер у склад сталіцы Беларусі).

Вокруг огромная столица: как за 140 лет Минск поглотил две сотни деревень. Инфографика TUT.BY

На сустрэчы разгледзяць, як прадаўжае жыць памяць аб былых вёсках. Некаторыя з іх знайшлі ўвасабленне ў назвах вуліц і станцый метро. Прыклад — афармленне станцый метро «Грушаўка» і «Малінаўка». Аўтар мастацкага вырашэння гэтых новых станцый метро — Максім Петруль, мастак, дызайнер, скульптар, карэнны жыхар раёна Грушаўкі. Скульптар таксама выступіць з паведамленнем аб сваёй працы над увекавечаннем памяці вёсак праз захаванне их назваў у новых аб’ектах.

Дапоўніць прэзентаваныя матэрыялы сваім асабістым архіўным рэсурсам і расповедам пра ўласны вопыт працы «з вёскамі» архітэктар Любоў Нардштэйн.

Клуб будзе вельмі ўдзячны слухачам і гасцям за матэрыялы і фотаздымкі, звязаныя з «вёскамі Мінска». Прыходзьце і прыносьце.

←Точен огонь осиповичской гвардии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика