У кіёсках "Віцебскаблсаюздруку" усталююць кандыцыянеры

Источник материала:  
16.08.2016 10:27 — Новости Общества

Абсталяванне, якое рэгулюе тэмпературны рэжым, дазволіць стварыць камфортныя ўмовы працы ў кіёсках напрацягу ўсяго года. І нават у самыя спякотныя дні харчовыя тавары — напрыклад, шакаладныя вырабы, печыва — не сапсуюцца.

— Летам у кіёсках такіх тавараў мінімум. А мадэрнізацыя дазволіць павялічыць тавараабарот. Усяго на сёння ў больш чым 180 кіёсках, павільёнах у рэгіёне можна купіць больш за 1,2 тысячы найменняў тавараў: ад свежых нумароў газет, часопісаў да кавы і іншага, — расказала начальнік прадпрыемства «Віцебскаблсаюздрук» Людміла Гайдук.

На прадпрыемстве ўвялі новую сістэму праграмнага забеспячэння. Гэта дало магчымасць атрымліваць поўную інфармацыю пра стан складскіх запасаў, перамяшчэнне тавараў, аб’ёмы іх вяртання. Электронны кантроль паспрыяе большай эфектыўнасці працы.

←Кормить и трогать разрешается. В Гомеле открылся контактный зоопарк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика