Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў

Источник материала:  
29.07.2016 10:31 — Новости Общества
Іван Пташнікаў. Фота: nn.by

На 84-м годзе жыцця памёр пісьменнік Іван Пташнікаў. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» Аксана Спрынчан. Апошнія гады Пташнікаў цяжка хварэў.

Іван Пташнікаў нарадзіўся ў 1932 годзе ў Лагойскім раёне. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957−1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958−1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».

Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985).

У 1980-м выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990−1992 — Збор твораў у 4 тамах.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка. Таксама значнае месца ў творчасці займала тэма вайны.

←Россельхознадзор «завернул» 30 кг малины и цветы из Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика