Ад абяцання Лужкова да будоўлі. Як з'явіўся дах над Летнім амфітэатрам

Источник материала:  
07.07.2016 08:22 — Новости Общества

Дзесяць гадоў таму, у жніўні 2006-га, пачалося будаўніцтва даху над Летнім амфітэатрам.


Фестывальныя дні амаль заўсёды суправаджаюць ліпеньскія дажджы. Асабліва ў 1990-я гэта было нейкай навалай. І трэба ж, менавіта падчас адкрыцця свята рэдка абыходзілася без моцнага ліўня. У глядацкай зале людзі сядзелі, прыкрыўшыся парасонамі альбо поліэтыленавымі пакетамі.

Так было і 22 ліпеня 1998 года, калі сярод гасцей быў мэр Масквы Юрый Лужкоў. Выступаючы са сцэны з прывітальным словам пад шум дажджу, кіраўнік расійскай сталіцы з уласцівым яму тэмпераментам раскінуў рукі ўшыркі і сказаў, што над амфітэатрам даўно трэба пабудаваць дах. Непагадзь не павінна ўплываць на атмасферу фестывалю, і ён гатовы прафінансаваць узвядзенне перакрыццяў над залай.

Прамоклыя і азяблыя гледачы натхнёна віталі словы мэра Масквы. Навіну тут жа падхапілі і журналісты. Некаторыя з іх жартаўліва называлі будучы дах «кепкай Лужкова» (як вядома, ён аддаваў перавагу менавіта гэтаму галаўному ўбору).


Кажуць, што ў жніўні 1998 года ў аблвыканкам з маскоўскай мэрыі даслалі факс, у якім паведамлялася, што Юрый Лужкоў даручыў адпаведным службам зрабіць канструктарскую распрацоўку навеса.

Па задумцы архітэктараў ён павінен быў мець плоскія празрыстыя панелі, у цэнтры ж яны рассоўваліся. Але на гэтым усё і спынілася. Па-першае, праект быў дастаткова складаны з тэхнічнага боку, ды і Юрый Лужкоў не стрымаў абяцання прафінансаваць будаўніцтва.

Рэалізацыя даўняй ідэі пачалася толькі ў жніўні 2006 года. Праз некалькі дзён пасля заключнага канцэрта XV фестывалю «Славянскі базар» па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі стартавала маштабная мадэрнізацыя Летняга амфітэатра. Самым галоўным момантам стала ўзвядзенне даху.


У лютым 2007 года на аб’екце штодзень працавалі каля 300 спецыялістаў рознага профілю. Унікальнай канструкцыяй займаліся вучоныя з інстытутаў Мінска, Брэста і Наваполацка. У канцы сакавіка планавалі выпрабаваць металічныя дэталі на трываласць — ускласці на іх 700 тон жалезабетонных блокаў. Дарэчы, глыбіня фундамента пад асноўнымі апорамі даху складала 20 метраў.

Як і пры ўзвядзенні самога амфітэатра, узнікала пытанне: ці паспеюць будаўнікі да ліпеня? Штаб рэканструкцыі ўзначальваў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пятруша. Кожны вечар падводзіліся вынікі зробленага за дзень з удзелам старшыні гарвыканкама Пятра Драздова, кіраўнікоў 25 арганізацый, што праводзілі рэканструкцыю. Са складаным заданнем будаўнікі справіліся за 9 месяцаў.

У пятніцу, 6 ліпеня 2007 года, з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбылося ўрачыстае адкрыццё «Славянскага базару» ў адноўленым амфітэатры. Перад гэтым кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вынікамі працы будаўнікоў, наведаў мадэрнізаваныя грымёрныя для артыстаў, арт-кафэ і выставачную залу «Духаўскі круглік», якую ўзвялі на месцы адной з вежаў старажытнага замка Віцебска.

Чытайце таксама:

«Форум», гулянкі на газонах і білеты па 3 рублі. Як пачынаўся «Славянскі базар»

←Шестнадцать лет назад исчез телеоператор Дмитрия Завадского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика