У Глыбокім гараджанкі апранулі сукенкі-маляванкі з сюжэтамі карцін Язэпа Драздовіча

Источник материала:  
06.07.2016 11:56 — Новости Общества

У Глыбокім на святочнае шэсце 3 ліпеня гараджане прыйшлі не толькі ў вышыванках, але і сукенках-маляванках з сюжэтамі карцін Язэпа Драздовіча. Удзельнікі параду неслі таксама і сучасныя маляваныя дываны.


Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я — колішняй Дзісненшчыны (цяперашнія Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі і часткова Міёрскі і Докшыцкі раёны) — занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, створаны пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы ЮНЭСКА.

Пасля Дня беларускага пісьменства ў 2012 годзе пераважная большасць гарадскіх мерапрыемстваў у Глыбокім — традыцыйны сезонны кірмаш, Масленіца, «Вішнёвы фэст» і іншыя — праводзяцца на роднай мове. Не выключэннем стала і сёлетняе свята з нагоды Дня вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі, адзначае «Наша ніва».


←За Казбека Япринцева в КГБ писали православные священники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика