Праграму Нацыянальнага фестываля "Маладзечна - 2016" абнавілі (Праграма, інтэрактыўная карта)

Источник материала:  
09.06.2016 18:10 — Новости Общества

Культурная сталіца ў Год культуры запрашае гасцей на Нацыянальны фестываль. Ён будзе цягнуцца два дні, 10 і 11 чэрвеня, пiша «Рэгiянальная газета».


Фота: festyval.by

Першы дзень, 10 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

12.00 — ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Фае Палаца культуры

15.00 — творчая прэзентацыя выставы да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.

Амфітэатр

17.00 — III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21.30 — урачыстае адкрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016».

Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

«Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна» (да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна). Прэм’ера канцэрта заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Феерверк.

Другі дзень, 11 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў

11.00 — «Бліскучыя меласферы беларускіх майстроў». Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Мінскі абласны краязнаўчы музей

13.00 — «Вобразы мілыя роднага краю». Выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея).

Малая зала Палаца культуры

14.00 — паэтычная гасцёўня «Красуй, Беларусь» з удзелам беларускіх паэтаў.

Амфітэатр

15.00 — канцэрт з ­удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна.

Канцэртная зала Палаца культуры

18.00 — «Пясняр» — спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

Чысцінскі сельскі Дом культуры

16.00 — «Цудоўныя музычныя фарбы ў родных кутках бацькаўшчыны» Канцэрт песні ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21.30 — канцэрт-закрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016». Канцэрт сучаснай беларускай песні «Беларусь — крыніца натхнення».

Дысказала Палаца культуры

20.00 — «Беларускія матывы» — дыскатэка з удзелам вядомых ды-джэяў Беларусі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

На працягу двух фестывальных дзён

Цэнтральная плошча (10 — 11 чэрвеня)

12.00 — 20.00 — «Фестывальная талака» — канцэртная пляцоўка.

12.00 — 20.00 — «Фестывальная сядзіба» — экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гарадскі парк (10 — 11 чэрвеня)

12.00 — 20.00 — «Свет дзяцінства» — гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей.

12.00 — 20.00 — «Мастацкі пленэр».

Цэнтральная плошча (11 чэрвеня)

18.00 — 20.00 — мола­дзевая пляцоўка «Арт-Старт».

Праграма прадастаўленая аддзелам інфармацыі маладзечанскага Палаца культуры.

←НГТРК об инциденте с метанием краски: Своей глупой выходкой "маляры-кидалы" лишь подчеркнули общественную значимость контента, производимого Белтелерадиокомпанией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика