На гродзенскім чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ "Біг Джонс"

Источник материала:  
08.06.2016 12:26 — Новости Общества

Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка спакойна падсілкавацца ў фаст-фудзе «Біг Джонс», паведамляе «Твой стыль».


Як распавядае ўладальнік установы Павел, новая кавярня пазіцыянуе сябе як фаст фуд з еўрапейскім акцэнтам. У «Біг Джонсе» шырокі выбар страў: акрамя звычайных гамбургераў і бульбы фры, там ёсць піцы, ролы, вялікі выбар бліноў ды іншае. «Біг Джонс» — не франшыза, гэта новае імя на рынку Беларусі. У нас свой лагатып і свае фішкі. З нагоды адкрыцця кожнаму кліенту бясплатна мы прапануем папкорн ці салодкую вату. Кошты ў нас даступныя, ёсць wi-fi", — cказаў Павел.


У кафэ прадаецца таксама алкаголь, а для самых маленькіх ёсць адмысловае меню з малочнымі кактэйлямі, марозівам і рознымі відамі бліноў.

«Біг Джонс» знаходзіцца на цокальным паверсе чыгуначнага вакзалу. Працуе ўстанова кругласутачна. У бліжэйшых планах кіраўніцтва кафэ — зладзіць дастаўку па горадзе.


Аўкцыёны па продажу права арэнды памяшканняў на вакзале неаднаразова адбываліся цягам апошніх двух год. Але жадаючых адкрыць рэстаран ці кавярню тут да нядаўняга часу не было.

←Первый случай заражения анаплазмозом от укуса клеща зафиксирован в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика