У Гродна з дворыка дзіцячага хоспіса скралі туі

Источник материала:  
11.05.2016 16:32 — Новости Общества

Доўгія выходныя прынеслі нечаканыя непрыемнасці Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу, пiша "Твой стыль".


Вярнуўшыся 11 мая на працу, супрацоўніцы ўбачылі, што з клумбы ля ўваходу зніклі дзве пірамідальныя туі і ўсе ірысы, каторыя высадзілі гараджане на дабрачынным суботніку.


«Мы спадзяваліся, што гэты дворык стане цёплым і ўтульным месцам для ўсіх. Для тых дзетак, што прыходзяць у хоспіс, і тых, хто наведвае дзіцячую паліклініку», — кажа кіраўнічка хоспіса Вольга Шульга.

Яна расказала, што туйкі, скрадзеныя невядомымі злачынцамі, прынеслі на суботнік дзве дзяўчынкі трох і пяці гадоў. Разам са старэйшымі яны пасадзілі гэтыя дрэўцы.


Каб прыцягнуць увагу да каляровага дворыка на дрэвах побач змясцілі аб’явы. Аднак аказалася, што такі аргумент не падзейнічаў. Вольга распавядае, што хоспіс меў і надалей займацца добраўпарадкаваннем і крэатыўным аздабленнем гэтай прасторы, аднак зараз супрацоўнікі ў разгубленасці, бо не маюць пэўнасці, што атрымаецца зрабіць свята для дзяцей, а не для злачынцаў.


Дзіцячая паліклініка мае вартаўніка, але злачынцам удалося скрасці дрэўцы незаўважна. У Гродне злодзеі дэкаратыўных раслін крадуць нават пад носам у міліцыі

«Атрымліваецца, што зараз мы мусім усталяваць тут відэарэгістратары, каб сачыць за тэрыторыяй, а на гэта трэба выдаткоўваць грошы, што мы сабралі на медыкаменты для дзяцей, — разважае Вольга, — мабыць, людзі зусім не думалі, у каго кралі…»

←Продажу билетов на некоторые поезда в Украине будут открывать за 45 суток

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика