У Курапатах талака — чысцяць лес і вешаюць шпакоўні
16.04.2016 14:15
—
Новости Общества
Абʼяднанне «Вяртанне памяці», у якую ўвайшла ініцыятыва «За ўратаванне мемарыяла Курапаты», ладзіць сёння, 16 красавіка, талаку па ўпарадкаванні ўрочышча ў Курапатах — ужо ў чацвёрты раз.
Фота: belsat.eu
«Раней прыборкай тэрыторыі тут займалася КХП БНФ», — кажуць прадстаўнікі «Вяртання памяці» у размове з карэспандэнтам тэлеканала «Белсат».
«У першы дзень павесім шпакоўні ды паглядзім, што зрабіла бараўлянскае лясніцтва, якое з 2016 стала гаспадаром часткі Курапатаў паміж кальцавой і дарогай Заслаўе—Калодзішчы. Ну і будзем далей чысціць курапацкі лес», — зазначылі валанцёры.