На Вілейшчыне на вачах рыбакоў з пнеўматычнай вінтоўкі забілі лебедзя

Источник материала:  
08.04.2016 11:28 — Новости Общества

Гэта адбылося пасля абеду 5 красавіка. На канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ля вёскі Беражок сядзелі рыбакі, расказаў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валеры Кляноўскі.

Пад'ехала аўтамашына, спынілася непадалёку, з яе выйшлі людзі. Неўзабаве рыбакі пачулі гукі, падобныя на стрэлы. Убачылі, што пасля першага стрэлу лебедзь адляцеў, але другім стрэлам яго забілі.

Рыбакі падбеглі да машыны. Яна ўжо ад'язджала, але паспелі сфатаграфаваць нумары.

Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю. На месца выязджалі супрацоўнікі Вілейскага РАУС і Мядзельскай  міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Устанавілі, што забілі лебедзя з пнеўматычнай зброі.

Пазней па нумарах знайшлі гэту машыну. У ёй была пнеўматычная вінтоўка, якую забралі на экспертызу.

Калі тая пацвердзіць, што стралялі з гэтай вінтоўкі, то вінаватага прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае паляванне. За гэта ён можа быць пакараны штрафам да 50-ці базавых велічынь. А яшчэ павінен будзе кампенсаваць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ў 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў.

←Чиновники ряда министерств и ведомств Беларуси примут участие в акции по уборке несанкционированных свалок отходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика