Пісалі Гілевіча. У Гродна прайшла традыцыйная беларуская дыктоўка

Источник материала:  
03.04.2016 19:33 — Новости Общества

Дзевяты год запар у абласным цэнтры ладзіцца беларуская дыктоўка. Па традыцыі, вядоўцу выбіраюць сярод вядомых людзей горада. Сёлета дыктаваў бард і актор Віктар Шалкевіч. Кожны год выбіраецца адмысловы твор, які напішуць гарадзенцы. У гэтым годзе прапанавалі эсэ Ніла Гілевіча «Шчаслівы абдзіраўца».


— «У Мінск я прыехаў пад вечар, пераначаваў у знаёмых і назаўтра, як толькі развіднела, ужо быў на Камароўцы. Дзень выдаўся марозны, да таго ж ветраны, але людзей на базары — процьма», — старанна выводзілі прысутныя.

Беларуская дыктоўка — гэта не праверка ведаў. Гэта сваеасаблівая даніна пашаны роднай мове. Кожны год на мерапрыемства збіраецца каля 100 чалавек. Традыцыйна прыходзяць сем’ямі, з дзецьмі. Шмат моладзі, студэнтаў і сталых людзей.























Перад дыктоўкай пра Ніла Гілевіча, які памёр 29 сакавіка, некалькі словаў распавёў прафесар Аляксей Пяткевіч. А некалькі вершаў паэта прачытаў гарадзенскі паэт Юрка Голуб, які калісьці быў студэнтам Ніла Гілевіча на філалагічным факультэце БДУ.

Пасля таго, як прысутнымі быў напісаны кавалак з эсэ паэта, Віктар Шалкевіч прапанаваў з астатняй часткай тэксту азнаёміцца самастойна.

←К материалам уголовного дела о ДТП на Логойском тракте приобщена видеозапись столкновения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика