У віцебскім кінатэатры на дзённым сеансе, дзе былі дзеці, "круцілі" фільм з эротыкай і гвалтам

Источник материала:  
01.04.2016 16:10 — Новости Общества

У Віцебску прыцягнулі да адказнасці работнікаў кінатэатра, якія на дзённым кінасеансе «круцілі» «не тое» кіно.

— У абедзенны час выхаднога дня ў кінатэатры дэманстравалі фільм, зняты на аснове замежных коміксаў пра чарговага супергероя. Кіно было зусім не дзіцячае: са сцэнамі гвалту, элементамі эротыкі, правакацыйнымі словамі, выразамі і г. д. Адпаведна фільм быў дазволены для паказу гледачам, старэйшым за 18 гадоў, на начных і вячэрніх сеансах (пасля 17 гадзін. — Аўт.). А ў зале было мноства дзяцей, — паведаміў памочнік пракурора горада Віцебска Сяргей Сініцкі.

Па патрабаванні пракуратуры вінаватыя прыцягнулі да адказнасці. Кіраўніцтва кінатэатра прыняло меры, каб больш не дапусціць падобнага.

Ахоўнікі права дадалі, што ў Год культуры кантроль за дзейнасцю арганізацый, якія прадастаўляюць насельніцтву адпаведныя паслугі, асабліва пільны.

←Лукашенко поручил совершенствовать систему образования без реформ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика