У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

Источник материала:  
08.02.2016 18:22 — Новости Общества


6 лютага ў Нью-Ёрку адзначылі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі, славутага ліцвіна, героя вайны за незалежнасць ЗША і лідэра паўстання за вызваленне Рэчы Паспалітай.

Грамадскі цэнтр Беларускага інстытута Амерыкі зладзіў святочнае мерапрыемства, на якое сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША. Адмысловым госцем вечарыны стаў журналіст і грамадскі дзеяч Франак Вячорка.

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі


Удзельнікі правялі дыскусію аб лёсе Касцюшкі і яго ролі ў гісторыі Беларусі і іншых краін, а таксама ўзялі ўдзел у святочнай віктарыне.

«Маючы прызнанне тут, у ЗША, Тадэвуш Касцюшка меў магчымасць пражыць сваё жыццё ў багацці і славе, але не мог быць абыякавым да падзеяў, што адбываліся ў той час на яго радзіме. Асоба Касцюшкі ўвасабляе гістарычную сувязь нашых народаў, з'яўляючыся сімвалам барацьбы за свабоду і яркім прыкладам вернасці сваім ідэалам. Шмат у чым гэтыя пачуцці блізкія і зразумелыя шэрагу беларусаў, што жывуць у замежжы. Таму памяць пра нашага героя павінна натхняць беларусаў у барацьбе за гэтыя ідэалы», — гаворыць дырэктар БIА Андрусь Асадчы.

Юбілей Касцюшкі шырока святкуецца па абодва бакі акіяна. У дзень нараджэння героя, 4 лютага, прадстаўнікі беларускай грамадскасці і мясцовых уладаў, а таксама замежныя дыпламаты ўсклалі кветкі ля дома-музея Касцюшкі на яго радзіме ў Мерачоўшчыне, што пад Брэстам.

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

Кветкі таксама ляглі да адзінага бюсту Касцюшкі ў Мінску, які ўсталяваны на тэрыторыі амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі.

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд называе юбілей Касцюшкі нашым агульным святам.

«Шэраг краін на розных кантынентах лічаць яго сваім героем, узорам мужнасці і чалавекам прынцыпаў, — сказаў дыпламат. — Да яго з павагай і захапленнем ставіліся людзі на самых розных пасадах — ад прэзідэнта Томаса Джэферсана да імператараў і паплечнікаў-паўстанцаў. Ягоная роля ў вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў, а таксама ўзначальванне польска-літоўскіх паўстанняў з'яўляюцца доказамі ягонага таленту».

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі

У ЗША адсвяткавалі 270-я ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі


У Філадэльфіі (штат Пенсільванія) існуе амерыканскі дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. «Даўно пара ўсталяваць кантакты паміж двума музеямі — у Філадэльфіі і Мерачоўшчыне. Спядзяюся, гэта адбудзецца ўжо ў наступным годзе», — сказаў дыпламат.


Нью-Ёрк


Фота прадстаўлены Беларускім інстытутам Амерыкі і прэс-службай амбасады ЗША ў Беларусі




Таццяна БАРТЭЛЬ

←Высокопоставленный экс-чиновник Минфина осужден на 6 лет за взятку машиной в 30 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика