Віцебскі прадпрымальнік абвясціў галадоўку

Источник материала:  
18.01.2016 09:01 — Новости Общества

Анар Іваноў хоча атрымаць ва ўласнасць памяшканне, якое арандуе. Гарадскія ўлады адмаўляюць яму ў гэтым.


Галадоўку мужчына распачаў 14 студзеня. П’е выключна ваду, страціў 5 кг вагі. За гэты час прадстаўнікі ўладаў не праявілі да ягонай акцыі ніякай увагі, кажа Іваноў. Хоць пра галадоўку спавяшчае вялікі транспарант над уваходам у краму «Ліза» на праспекце Будаўнікоў. Спыняюцца толькі мінакі.

Цікаўным Анар Іваноў тлумачыць прычыны свайго ўчынку: ён незадаволены тым, што 2 мільёны рублёў, якія ён плаціць за арэнду, ідуць, на ягоную думку, невядома на якія мэты. Прадпрымальнік хоча абсталяваць на месцы крамы цырульню. І атрымаць ва ўласнасць памяшканне, у рамонт якога ўклаў немалыя грошы. Паводле ягонага меркавання, ён мае права стаць уласнікам згодна з дырэктывай № 4 — як асоба, якая арандавала памяшканне працяглы час.


Прадпрымальнік кажа, што згодны заплаціць за яго ў растэрміноўку або пагадзіцца на іншыя прымальныя ўмовы. Хоча быць гаспадаром, бо ЖРЭА Першамайскага раёна ў любы момант можа павялічыць суму арэнды, а гэта падарве і без таго не надта моцны бізнэс.

Галадаць прадпрымальнік збіраецца да вырашэння гарадскімі ўладамі ягонай праблемы.


←По данным МВД, в боевых действиях в Украине участвует около 130 граждан Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика