Банкіры, праграмісты і айцішнікі пад зоркай калядоўшчыкаў TUT.BY
Калядны час працягваецца, а TUT.BY, захоўваючы традыцыю, пайшоў калядаваць. На чале працэсіі, як і тры папярэднія гады, заснавальнік партала Юры Зісер. Сёлета было вырашана «абнавіць» танцамі Казы і Мядзведзя новыя офісы «Белгазпрамбанка», ЕРАМ і Samsung, а таксама ўзбадзёрыць інкубатар стартапаў у Парку высокіх тэхналогій.
Як на руках бораецца з мядзведзем старшыня «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка, што нясуць айцішнікі Казе для ажыўлення і як яе аж падкідваюць у танцах, — глядзіце ў нашым відэа.

Беларускі партал TUT.BY дзячыць ГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», гурту «Мярэжа» і асабіста Насце Шпілеўскай, Юліі Пракоф’евай, Юліі Літвінавай, Святлане Чакушка і выканаўцы ролі Казы Аляксандры Духноўскай, а таксама нашым партнёрам, якія сустракалі каляду і ўдзельнічалі ў працэсе. Добрага новага года!
У офісе Samsung калядзе спачатку здзівіліся…
… а пасля да яе далучыліся.
Каза і Мішка — два калядныя персанажы, якім цяжэй за ўсё: ў масках, праз якія не надта добра відно, у надзвычай цёплых кажухах ім трэба скакаць, падаць на падлогу і падымацца, танчыць і абыходзіць гледачоў, якія хочуць дакрануцца да поўсці Казы, каб быць цэлы год багатым.
На вуліцы Казе найлепей, хоць і бракуе марознага надвор’я, адпаведнага кажуху.
Юры Зісер упершыню ў студзені 2013-га года апрануў вышыванку, узяў у рукі Зорку і ўзначаліў калядную працэсію. Такім чынам было вырашана віншаваць і асабліва адзначаць партнёраў, блізкіх па духу, ці тых, хто быў у мінулым годзе драйверам у сваёй сферы.
Спачатку згадзіўся ўзяць удзел у калядаванні, а пасля палюбіў гэтую справу і атрымлівае задавальненне ад сваёй ролі Дзеда.
Глядзіце калядныя справаздачы за мінулыя гады:
Как TUT.BY колядовал: это не сюрприз, это — шок!
Каляды з TUT.BY: усцешаны Барадулін, уражаныя вайскоўцы, танцы ў velcom і групавое фота ў Viber
Добрая традыцыя TUT.BY: дзіва для рэкламшчыкаў, калядоўшчыкі ў танку ды паўсюдныя танцы