У Мядзелi шукаюць хлопца, які паехаў на заработкі ў Маскву i знiк
Мядзельскі раённы аддзел Cледчага камітэта Беларусі адшуквае зніклага без вестак 21-гадовага Дзмітрыя Валынца.
Ён — ураджэнец вёскі Багданава Вілейскага раёна. Пражываў Мядзеле па вуліцы Школьнай. 10 студзеня 2015 года з мэтай працаўладкавання з’ехаў з Мядзела ў Маскву. Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.
Прыкметы Дзмітрыя Валынца: на выгляд 20−22 гады, рост 175 см, хударлявага целаскладу, твар бледны, еўрапейскага тыпу, лоб сярэдняй вышыні, вертыкальны, вочы блакітныя, бровы дугападобныя, нос сярэдні, выпуклы, вусны тонкія, падбародак вертыкальны, вушы авальныя, валасы прамыя, светла-русыя, кароткія, голас глухі, гаворка ясная, памер нагі 41, хада без асаблівасцяў.
Пры сабе меў: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, выдадзены
Просьба да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне Дзмітрыя Валынца, а таксама тых, якія працавалі з ім у Расіі, паведаміць ў райаддзел Cледчага камітэта па нумары 8−01797−55864, або ў Мядзельскі РАУС па нумарах 8−01797−55471, 102.