У Маладзечна жахыры змагаюцца за склепы ў дварах, якія зносяць нібыта з-за адсутнасці дакументаў

Источник материала:  
17.12.2015 14:17 — Новости Общества

Жыхары дома № 67 па вуліцы Лібава-Роменскай у Маладзечна абурыліся з абвесткі, якая з’явілася на пад’ездзе.

У ёй паведамлялася, што цягам 12 дзён жыхары абавязаныя вызваліць гаспадарчыя памяшканні ў двары свайго дома, бо яны падлягаюць зносу.


У доме, які быў пабудаваны ў 1926 годзе, не прадугледжаныя ні балконы, ні падвалы. Сваі «скарбы» жыхары вымушаныя захоўваць у двары, у гаспадарчых пабудовах.


У 2004 годзе старыя драўляныя памяшканні замянілі на цагляныя, яны ў добрым стане, але ўлады прынялі рашэнне іх знесці.

Жыхарка гэтага дома Жанна Вярбоўская расказвае, што яны з суседзямі пяць гадоў дамагаліся, каб паставілі гэтыя пабудовы, бо старыя прыйшлі ў заняпад. Тады ўлады пайшлі насустрач.

— Цяпер нам кажуць, што на гэтыя пабудовы няма дакументаў. Як няма, калі ў мяне ўсе паперы на руках? — спадарыня Жанна паказвае нам афіцыйныя дакументы, звязаныя з узвядзеннем свіранаў у двары.


Начальнік ЖРЭУ № 2 Валер Віткоўскі патлумачыў, што такая мера абумоўленая тым, што зямля ў двары дома не адведзеная пад пабудову.

— Аддзел архітэктуры Маладзечанскага райвыканкама знайшоў хібы ў заканадаўстве, калі ўзнікла пытанне па прыватызацыі жылля. Аказалася, што ў 2004 годзе, калі былі пабудаваныя гэтыя памяшканні, па дакументах яны былі не зарэгістраваныя і не ўведзеныя ў эксплуатацыю.

Валер Віткоўскі ўдакладніў, што гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі разглядання. Цяпер ЖРЭУ № 2 і жыхары дома чакаюць рашэння выканкама:

— Калі выканкам прыме рашэнне аформіць гэтыя пабудовы, а не зносіць іх, я буду толькі рады. Паверце, я зусім не хачу пазбаўляць жыхароў іх маёмасці, — падагульніў Валер Віткоўскі.


←Минторг напомнил, как нужно продавать пиротехнику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика