"У мяне 51 памер нагі". Хлопец з Валожына стаў кантрактнiкам, таму что яму пасуюць толькi берцы

Источник материала:  
15.12.2015 13:02 — Новости Общества

У садок Вадзім Бычкоўскі ішоў з 40 памерам нагі. У чацвёртым класе нага вырасла да 45 памеру. Цяпер памер 51-ы, і ўжо зусім не да жартаў: такога абутку ў продажы не знайсці, а гарантыі, што нага не вырасце яшчэ больш, няма.


У пошуках патрэбнага памеру абутку хлопец абзваніў і аб’ездзіў ледзьве не ўсю Беларусь. Апошнія тры з паловай гады выбар абутку для маладога чалавека быў проста пакутай.

— У якую краму ні зайду, самы вялікі памер — 45−46. Калі ў мяне быў 48 — знаходзілі абутак у Польшчы. Сёлета мне прывезлі адтуль туфлі 50 памеру. Але ўжо і яны мне ціснуць, — распавёў малады чалавек "Рэгiянальнай газеце".

Два гады таму Вадзіма прызвалі ў войска. Сёлета ў ліпені хлопец пайшоў у Валожынскую вайсковую часць на кантрактную службу. Для яго гэта выратаванне: вайсковыя берцы — адзіны абутак, у якім больш-менш камфортна.

— У горад не выйсці: вайсковы абутак пад звычайнае адзенне не пасуе. Даводзіцца хадзіць у форме, — дадае малады чалавек.


Рост у хлопца — 1,97 метра. Ужо ў садку ён на галаву абганяў аднагодкаў.

Такога вялікага памеру нагі ў сям'і Вадзіма ні ў каго больш няма. Бацька носіць абутак 42−43 памеру.

— Камусьці можа і смешна, а мне — не. Я не магу набыць нармальны абутак.

Цяпер камандаванне ў вайсковай часці падбірае Вадзіму зімовыя і летнія туфлі пад паўсядзённую форму адзення.

— Хацелася б мець і на зіму, і на вясну, і на лета, і спартовы абутак. Спортам займаюся з дзяцінства: футбол, валейбол, цяжкая атлетыка, — дзеліцца Вадзім. — Ездзіў у сталічнае атэлье, там гатовыя зрабіць пад замову пару, але гэта каштуе больш за шэсць мільёнаў рублёў. І чакаць давядзецца месяц.

Ці сапраўды абутак вялікага памеру не знайсці

Самы вялікі абутак, які вырабляюць буйныя айчынныя вытворцы, — 47−48 памеру. Так што знайсці абутак у звычайнай краме сапраўды немагчыма.

Выйсце — невялікія фірмы, што робяць абутак пад замову. Праўда, некаторыя не робяць абутак такога вялікага памеру, паколькі няма адпаведных калодак. Іншыя гатовыя ўзяцца, але цана можа дасягаць шасці мільёнаў рублёў.

Толькі ў адной з ваўкавыскіх майстэрняў па тэлефоне адказалі, што вырабіць абутак змогуць і за мільён рублёў. Аднак адразу папярэдзілі, што перад гэтым трэба прыязджаць да іх на абмер нагі.

←Шведский фотограф Йохан Бауман:"Не стыдиться того, что ты являешься ОТЦОМ!"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика