Брама міласэрнасці. Як вернікі праходзяць праз Святыя дзверы за індульгенцыяй

Источник материала:  
13.12.2015 15:21 — Новости Общества

Год міласэрнасці ў беларускіх католікаў пачаўся 13 снежня з адкрыцця Святых брам у 11 храмах рэспублікі — у сталіцы і некаторых буйных гарадах. У Беларусі яны адчыніліся ўпершыню, раней праз Браму міласэрнасці можна было прайсці толькі ў Рыме. Карэспандэнт TUT.BY паназіраў за гэтай падзеяй у Віцебску.


Урачыстасць у кафедральным касцёле Езуса Міласэрднага пачалася ў 9.30. Каб трапіць да Святой брамы, у Віцебск прыехалі вернікі з розных гарадоў і мястэчак вобласці. Яшчэ адны падобныя дзверы ў паўночным рэгіёне краіны адчыняцца сёння ўвечары ў Браславе — у мясцовым касцёле Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Святочнае мерапрыемства ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вернікі памаліліся ў двары касцёла, а потым абыйшлі вакол яго ўрачыстай працэсіяй. Пасля гэтага кіраўнік дыяцэзіі адчыніў Святую браму. І вернікі пачалі ўваходзіць праз яе у касцёл — на імшу.











Вернікаў запрашаюць прайсці праз такія брамы, каб сустрэцца з Божай міласэрнасцю. Лічыцца, што гэтая працэдура дазваляе атрымаць індульгенцыю (адпуст) — вызваленне ад кары за грахі.
 

Адпуст «павінен быць злучаны з сакрамэнтам паяднання і поўным удзелам у святой імшы, а таксама з роздумам над міласэрнасцю. Пасля праходу праз Святыя дзверы, акрамя звычайных умоваў, вернікі павінны будуць затрымацца на малітве, каб споўніць апошнія акты, якія патрабуюцца: вызнанне веры і малітва за Папу, а таксама малітва ў папскіх інтэнцыях», тлумачыцца ў дэкрэце біскупа Віцебскага.

Атрымаць адпуст «паводле стану сэрца» могуць таксама хворыя, асобы ў вязніцах і кожны, хто «асабіста спаўняе справу міласэрнасці». Юбілейны адпуст можна атрымаць таксама для памерлых, гаворыцца ў гэтым жа дакуменце.

←РОО "Перспектива" выступило с манифестом, в котором призывает власть "остановить войну с предпринимателями"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика