Фотафакт: чарговыя стогадовыя будынкі ў Гродне ў руінах
10.12.2015 16:43
—
Новости Общества
У камяніцах на вуліцы Працоўнай 10 і 12 у межах рэканструкцыі знеслі другі паверх, пiша «Твой стыль».
Закінутыя нежылыя будынкі каля вялікай аўтастаянкі (колішняга Нямецкага рынку) на вачах ператвараюцца ў руіны. Даху ўжо няма, другога паверху таксама. Пра элементы ўнутры і казаць не давозіцца.
Па словах будаўнікоў, кладка ў будынках надта слабая, раствор нетрывалы, таму і даводзіцца зносіць другі паверх. Але невядома, колькі паверхаў будзе мець новы будынак, які з’явіцца на месцы старых двух.
