У Сірыі, імаверна, забіты беларус з Гродна, які ваяваў на баку "Ісламскай дзяржавы"
06.12.2015 17:57
—
Новости Общества
Дакументы, банкаўскія карткі і фота забітага гродзенца апублікаваў сайт Kurdish Daily News, заўважае silverrebel.
На адным з фота бачная аўстрыйскае пасведчанне rot-weiss-rot karte plus, якое дае дазвол на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц нейкаму Дзянісу Васільеву (транскрыпцыя відавочна з беларускага пашпарта — Dzianis Vasilyeu).
На іншых картках бачная дата нараджэння — 9/8/1982. На адной з іх указана Grodno, на іншай — Weissrussland.
Сайт паведамляе, што Васільеў прыехаў у Сірыю праз Турцыю, куды трапіў з Германіі. Ён быў забіты ў баі на ірака-сірыйскай мяжы, куды выйшлі курды пры падтрымцы сіл ЗША пасля вызвалення горада Сінджар.