У Віцебску на аўкцыён выставяць некалькі старадаўніх будынкаў

Источник материала:  
04.12.2015 09:45 — Новости Общества

Старадаўні дом № 28 на вуліцы Камсамольскай у Віцебску паспрабуюць прадаць з аўкцыёна. Гэткі ж лёс чакае і будынкі на вуліцы Калініна і Смаленскай плошчы.


Дом на былой Ніжне-Пятроўскай вуліцы адносіцца да забудовы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Людзей з будынка даўно адсялілі, шмат гадоў ён стаяў без нагляду і паступова разбураўся. Дом адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі. Гараджане часта называюць яго «дом з эркерамі».


«З 10 лютага 2015 года будынак знаходзіцца на балансе ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна. Для дома распрацавалі пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго ацэнку зрабілі спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя», — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Дом плануюць прадаць з аўкцыёна, які адбудзецца 30 снежня. Пачатковы кошт — каля 4,4 млрд рублёў. Будынак можа быць выкарыстаны як пад жыллё, так і для стварэння нейкага бізнэсу, за выключэннем ігравога і рытуальных паслуг.


У гэты ж дзень на аўкцыён выставяць яшчэ дзве гісторыка-культурныя каштоўнасці: дом № 20 на вуліцы Калініна (пачатковы кошт — каля 2,23 млрд рублёў) і дом № 4 на Смаленскай плошчы (пачатковы кошт — каля 2,82 млрд рублёў).


Дом №20 на вуліцы Калініна. Фота: Ігар Мацьвееў, TUT.BY

Старая забудова на Смаленскай плошчы, здымак 2009 года. Фота: Юрый Шэпелеў

Нагадаем, што, нягледзячы на правядзенне некалькіх аўкцыёнаў, так і не прадалі старадаўнія дамы на вуліцы Дзімітрава, хоць іх кошт знізілі ўдвая. Новы ўласнік можа набыць іх за суму каля 3,35 млрд рублёў.

←"Отпустите бабушку". В Бресте 85-летнюю пенсионерку судили за "кражу" двух упаковок фруктозы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика