"Мова TUT" пазнаёміць з архівам вуснай гісторыі і беларускай лацінкай ужо заўтра. Прыходзьце

Источник материала:  
23.11.2015 16:23 — Новости Общества
Фото с сайта: http://svaboda.org

Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» запрашае на чарговую сустрэчу, падрыхтаваную разам з грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка». Яго чальцы і валанцёры распавядуць пра «Беларускі архіў вуснай гісторыі», які нядаўна ўвасобіўся ў друкаванае выданне і мультымедыйны дыск. А таксама пра простыя законы ўжывання беларускай лацінкі. Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 24 лістапада, а 19-й.

Што такое «Гісторыка» і чым яна займаецца, навошта збірае архіў вуснай гісторыі, што трэба, каб спрычыніцца да гэтай справы і ці кожнаму яна па плячы. Андрусь Мастыка, супрацоўнік Беларускага архіва вуснай гісторыі распавядзе пра справу ў кожнай падрабязнасці. Уладзь Кошчанка, мовазнаўца, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавядзе пра правілы ўжывання і напісання беларускай лацінкі, падкажа, як выправіць напісанне імя і прозвішча ў пашпарце паводле правілаў беларускай лацінкі. У кожнага ўдзельніка сустрэчы будзе магчымасць папрактыкавацца!

Запрашаем усіх ахвотных у Галерэю TUT.BY у аўторак, 24 лістапада, а 19-й гадзіне (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

Дзеткамі наведнікаў моўных сустрэчаў будуць апекавацца адмыслоўцы сямейнага клуба Global Child.


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».

←Чем хуже, тем лучше: под Минском прошли соревнования по поисково-спасательным работам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика