На магіле Рыгора Барадуліна ўсталявалі вялікі валун-помнік
16.11.2015 16:30
—
Новости Общества
Вялікі валун-помнік вагою каля 2 тон усталявалі на магіле Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Глеб Лабадзенка.
«Паўгадзіны таму верталёт Мі-8 Авіяцыі МНС Беларусі апусціў валун на магілу Рыгора Барадуліна. Апошняя воля дзядзькі Рыгора выкананая», — піша Лабадзенка.
Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. У працэсе быў задзейнічаны верталёт МНС Беларусі, бо інакш даставіць помнік у сярэдзіну могілак было немагчыма.
Аўтар помніку — скульптар Ігар Засімовіч. На валуне выбіты гады жыцця вялікага паэта і надпіс «Рыгор Барадулін. Сын.».
Беларускі паэт пахаваны побач з матуляй на Ушачскіх могілках у Віцебскай вобласці.
Як усё адбывалася ў паветры і на зямлі - хутка відэа на TUT.BY.