"Дажынкавы вернісаж" і "Сватаўство па-вілейску". Чаму варта наведаць абласныя "Дажынкі" ў Вілейцы
Пройдзе ён у Вiлейцы 13 лістапада.
На цэнтральнай плошчы ад 10.00 запрацуе выстава падворкаў з раёнаў Міншчыны, на якіх прадставяць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў і пачастункі. Пройдуць выстава рэтрааўтамабіляў, выстава-продаж сельгаспрадукцыі і прамысловай прадукцыі, будуць працаваць гандлёвыя рады.
На сцэнічнай пляцоўцы на цэнтральнай плошчы:
10.00−11.30 — выступленне творчых калектываў і выканаўцаў Мінскай вобласці;
11.30−12.30 — тэатралізаванае прадстаўленне «Сватаўство па-вілейску»
— Гісторыя такая: жыла-была Вілейка, сабрала добры ўраджай, усяго-усяго многа, — расказвае дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая. — І бацькі вырашылі сваю дачушку, самую зайздросную вілейскую нявесту, выдаць замуж. Прыдумалі, што трэба пашукаць жаніхоў па ўсёй вобласці.
12.30−13.10 — выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята»
13.10−13.30 — акцыя «Шлях да хлеба». Моладзевы флэшмоб
Ад 13.30 - выступленні творчых калектываў і выканаўцаў.
У абласных «Дажынках» у Вілейцы 13 лістапада прымуць удзел больш за пяцісот чалавек. Сярод іх каля двухсот пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і жывёлагадоўлі, госці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама.
Кожны раён вобласці прывязе на «Дажынкі» свой падворак. Там прадставяць прадукцыю прадпрыемстваў раёна, мясцовыя пачастункі, выступяць артысты.
Ахвотныя змогуць паспрабаваць юшкі, якую прыгатуюць прадстаўнікі рыбгасаў вобласці.
У Палацы культуры:
13.00−14.00 — выстава караваяў і дэманстрацыя арыгінальных строяў «Дажынкавы вернісаж».
14.00 — 16.00 — цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу, канцэрт.