У Польшчы заснаваны цэнтр, дзе будуць працаваць зволеныя ў Беларусі навукоўцы
10.11.2015 10:42
—
Новости Общества
У бліжэйшую суботу ў Варшаўскім універсітэце ўрачыста адкрыецца Цэнтр беларускіх даследаванняў. Мяркуецца, што ён дасць магчымасць працаваць і развівацца беларускім навукоўцам, якія паводле палітычных прычынаў не могуць праводзіць незалежныя навуковыя даследаванні ў Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".
Афіцыйная ўрачыстасць запланаваная на 14 лістапада ў Бальнай залі Палацу Тышкевічаў-Патоцкіх у Варшаве. Цэнтр беларускіх даследаванняў адкрываецца пры Асяродку вывучэння Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэту.
У вялікай ступені цэнтр арыентаваны на навукоўцаў з Гродна, якія былі апошнім часам звольненыя з працы.
Пасля ўрачыстага адкрыцця ў Варшаве пройдзе навуковая канферэнцыя з удзелам беларускіх навукоўцаў.