Раптоўна памёр грамадскі лідар Баранавіч Віктар Сырыца
09.11.2015 11:02
—
Новости Общества
Старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы быў душой горада. Колькі ён помнікаў паставіў, колькі сустрэч у школах арганізаваў, колькі людзям дапамог уладкавацца. А колькі было ў яго ў планах!

Сэрца ў яго раптоўна спынілася раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала горада.
Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць спадара Сырыцу.
У 2006 годзе яго звольнілі з работы ў вучылішчы, дзе ён выкладаў, за падтрымку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Ён не склаў рук.
Пражыў ён 62 гады. Памяць пра яго будзе добрая.