На аўтавакзале ў Докшыцах робяць абвесткі па-беларуску

Источник материала:  
27.10.2015 11:14 — Новости Общества

Пасажыры на аўтавакзале ў Докшыцах прыемна здзіўляюцца: рэйсы аб’яўляюць на добрай беларускай мове. Гэта ў наш час, на жаль, вялікая рэдкасць, піша газета "Родныя вытокі".


Зоя Казлёнак. Фота: «Родныя вытокі»

«Добрай раніцы, паважаныя пасажыры!» — кожны дзень, у восем гадзін, гучыць з дынамікаў звонкі голас старшага касіра Зоі Казлёнак. Ён добра знаёмы ўсім, каму даводзіцца наведваць докшыцкую аўтастанцыю. Гэты голас жыхары раёна пазнаюць, як пазнавалі ў былым Савецкім Саюзе голас Юрыя Левітана.

Гаварыць па-беларуску — уласная ініцыятыва Зоі Віктараўны. «Трэба, каб госці нашай краіны адчувалі, што яны знаходзяцца ў Беларусі», — тлумачыць старшы касір. Гэта, здавалася б, дробязная адметнасць выгадна вылучае докшыцкую аўтастанцыю сярод дзясяткаў іншых, «рускамоўных».

Зоя Казлёнак аддала працы на Докшыцкім участку ААТ «Аўтапрадпрыемства № 14» г. Лепель ААТ «Віцебскаблаўтатранс» 32 гады. Сямнаццаць з іх адпрацавала ў службе кантролю, на пасадзе старшага касіра — пятнаццаты год.

←Парень, которого избили после гей-вечеринки, умер в больнице

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика