Адныя на палігон, іншыя на могілкі. Навошта прыбіраюць і куды вывозяць лісце з паркаў і вуліц Гродна

Источник материала:  
21.10.2015 13:05 — Новости Общества

Апалае лісце цешыць рамантыкаў і стварае шмат дадатковай працы дворнікам. Для многіх яно становіцца яшчэ і нагодай задаць пытанне: навошта прыбіраецца і куды знікае лістота?


Законы прыроды, цi санiтарныя нормы?

У прыродзе лісце на зямлі забяспечвае абарону глебы і яе дробных насельнікаў, а таксама каранёў дрэў ад вымярзання. Перагной, у які ператвараецца лісце пасля зімы, з’яўляецца галоўнай крыніцай спажыўчых рэчываў для раслін. Усё, што дрэвы бяруць ад зямлі, яны вяртаюць ёй з апалым лісцем.

У горадзе прастора рэгулюецца не толькі натуральнымі з’явамі, але і нормамі закону. Па санітарных нормах, што існавалі ў Беларусі ад 2003 года, прыбіраць ўсю тэрыторыю населеных пунктаў ад апалага лісця трэба было абавязкова. Таксама дакумент прадугледжваў вываз лісця для кампаставання на палі ці спецыяльна адведеныя дзялянкі.

Нормы змяніліся ў 2009 годзе. Новая рэдакція СанПіН № 143 «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў» больш не прадугледжвае ўборкі лісцеў.

Куды знiкае апалае лiсце з Гродна?

У Гродне лісце па-ранейшаму збіраюць і вывозяць. Уборкай горада займаюцца некалькі арганізацый. Гродназелянбуд адказвае за паркі і скверы, на дарогах і тратуарах чысціню забяспечвае Спецаўтагаспадарка, а дваровыя тэрыторыі парадкуюць УЖРЭПы раёнаў.


Лісце з газонаў у парку імя Жылібера спачатку зграбаюць у кучы. Гэта робяць працаўнікі «Гродназелянгаса»

Пенсіянерка Ніна Іванаўна працуе дворнікам у «Спецаўтагаспадарцы». Штодня яна вычышчае лісце на адной з дзялянак уздоўж вуліцы Курчатава

Тэрыторыя ў раёнах старой забудовы вельмі хутка пакрываецца новым слоем лістоты. Дворнікаў УЖРЭПаў чакае многа працы

Яшчэ не паспелі вывезці сабранае лісце з двара, як ужо нападала новае

Акрамя таго, амаль кожная з гарадскіх установаў мае ў штаце ўласнага дворніка, каб утрымліваць у чысціні сваю тэрыторыю.


Пенсіянер Дзядзька Міша працуе дворнікам у тэатры лялек і штодня змятае тут лісце. Гэтым разам да яго нечакана далучыўся дабраахвотны памагаты Валера, якому ўсяго 1 год і 4 месяцы. Яго мама Таццяна не дае рады адолець працоўны пыл малога

Валера асвойвае працоўныя навыкі па навядзенні чысціні ў горадзе

Майстры Гродназелянбуда ў адказ на пытанні пра ўборку лістоты тлумачаць, што ў восеньскім Гродне гэта абавязковая штодзенная працэдура, на якую даведзены нормы і расцэнкі. Аляксандр Луневіч выказвае меркаванне, што прычынай поўнай уборкі лісця можа быць небяспека для газона: «Калі таўшчыня і шчыльнасць лісцевага пакрова вялікія, то трава можа сапрэць». Дапаўняе Ала Яроцкая: «Спачатку з газонаў і сцежак асобна збіраецца смецце — пластык ці папера, потым граблямі выграбаецца лісце, а сцежкі падмятаюцца». Потым лісце з парка вывозіцца на палігон каля вёскі Трычы.


Майстры «Гродназеленбуда» Ала Яроцкая и Аляксандр Луневіч кіруюць працай па ўборцы апалага лісця ў парку імя Жылібера

На газоны ў парку падае не толькі лісце з дрэў. Тут можа трапляцца і пластык ці брудная папера

Ад лісця з вуліц папярэдне аддзяляецца бруднае і хворае, яно вывозіцца на палігон цвёрдых бытавых адкідаў, паведаміла «Зялёнаму парталу Гродзеншчыны» Алена Грэсь, намесніца начальніка 2-га ўчастка добраўпарадкавання «Спецаўтагаспадаркі». Чыстае лісце адпраўляецца ў Аўльс, на могілкі.


«Чыстае» лісце «Спецаўтагаспадарка» збірае, напрыклад, каля Кургана Славы па вуліцы Касманаўтаў. Адсюль яго прывозяць ў Аўльс



Справа на здымку «зімовы» сектар могілкаў, закрыты слоем лісцеў. Па словах начальніка ўчастка грамадзянскага абслугоўвання «Спецаўтагаспадаркі» Віктара Чумічова, пры такім уцяпленні грунта ў мароз яго лягчэй капаць

Што кажуць эксперты?

Аляксандр Адаменка, начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем зямель, расліннага і жывёльнага свету Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначыў, што ад пакінутага лісця шкоды для прыроды не было б, а для падтрымання біяразнастайнасці гэта карысна.

Святлана Дмітрыева, намеснік старшыні камітэта адзначае, што чысціня ў гарадскіх парках прывучае гаражан падтрымліваць парадак і ў навакольных лясах: «У час правядзення апошніх акцый па ўборцы прыгарадных лясоў мы адзначылі, што ў некаторых месцах, дзе раней узнікалі стыхійныя звалкі, больш не кідаюць смецця. Гэта значыць, расце культура, бо людзі ў горадзе пастаянна бачаць добры прыклад». Яна лічыць, што вываз лісця з горада не наносіць яму вялікай шкоды. Аднак абодва прадстаўнікі камітэту сказалі, што гэта толькі іх уласнае меркаванне — гарадскія нарматывы наконт гэтага адсутнічаюць.

Загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аксана Філіпчук адзначыла, што незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці узгадкі пра лісце ў нарматыўным дакуменце, неабходнасць чысціні ніхто не адмяняў. Пакуль у горадзе няма адмысловых мясцовых рашэнняў, патрабаванні застануцца ранейшымі. Лісце, як і астатняе смецце, неабходна прыбіраць і вывозіць. Да таго ж, на яе думку, газоны без лісця ў парках «візуальна ўзмацняюць адчуванне чысціні».


Санстанцыя патрабуе выграбаць газоны «да апошняга лісціка»

А як робяць суседзi?

Першымі ў Беларусі адрэагавалі на магчымасць спыніць барацьбу з лісцем ў Мінску. У 2013 годе гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў правілы добраўпарадкавання, па каторых лісце з горада выдаляецца выбарачна. З праезжай часткі вуліц, тратуараў, а таксама з адлегласці ў 10 метраў ад іх, з двароў ля жылых дамоў лісце вывозяць цалкам. У парках і скверах ачышчаюць толькі дарожкі і тэрыторыю ў 5 метраў паабапал. У астатніх месцах лісце застаецца да вясны. Пра мэтазгоднасць выбарачнай уборкі ў сеціве выказваліся прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў і Таццяна Шэмянкова, навуковец-дэндрролаг з інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Максім Ярмохін. Іх меркаваннем, выбарачная уборка дазваляе вытрымаць баланс паміж інтарэсамі прыроды і бяспекай для чалавека.

З 2014 года адмовіліся ад агульнай уборкі лісця ў Магілёве. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў акрамя магчымасці захавання экалагічнага балансу звярнуў увагу і на эканаміны бок справы — частковая адмова ад уборкі дазволіць эканоміць грошы з гарадскога бюджэту.

Урад Масквы таксама зацвердзіў свае «Правілы стварэння і ўтрымання зялёных зонаў». Паводле дакумента лісце збіраецца ўздоўж гарадскіх магістралей на шырюню 25 метраў, на раённых вуліцах па 10 метраў, а ў паркавых зонах на 5 метраў ад сцежак. Прычым актывісты экалагічнага руху пільна сочаць за выкананнем гэтага правіла. Вядомы выпадкі, калі яны рассыпалі на газоны сабранае дворнікамі лісце.

Патрабаванне пакідаць лісце пад дрэвамі і кустамі ў лесапарках, парках, садах і скверах ёсць ва ўкраінскіх «Правілах утрымання зялёных насаджэнняў у населеных пунктах». Гэты дакумент дзейнічае ад 2006 года.

Атрымліаецца, што зараз у суседскіх парках лісце жаўцейшае, але ў хуткім часе, магчыма, і трава ў іх будзе зелянейшаю.


←В витебском микрорайоне Билево установили поклонный крест

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика