Маладзечанца асудзілі за педафілію. Сярод пацярпелых 9-гадовыя дзеці

Источник материала:  
19.10.2015 11:30 — Новости Общества
Фото с сайта e1.ru

Асуджанаму маладзечанцу 35 гадоў. Супраць яго было ўзбуджана 10 крымінальных спраў. Ад гвалту пацярпелі трое дзяцей, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Цягам 2009 года мужчына гвалціў дачку сваёй сужыцелькі, распавёў начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС Дзмітры Сухоцкі.

Як паведамляе следчы, у кватэру, дзе жыў асуджаны, прыходзілі і іншыя дзеці, знаёмыя дачкі сужыцелькі. Ён гвалціў іх таксама: і хлопчыкаў, і дзяўчынак, без разбору. Самым малодшым было па 9 гадоў.

Пасля 2009 года мужчына перастаў гвалціць і вярнуўся да нармальнага жыцця. Дзеці нікому нічога не расказвалі, а сужыцелька ні пра што не здагадвалася.

– Ёй цяжка паверыць і дагэтуль, – зазначае Дзмітры Сухоцкі. – Падчас расследавання праводзілі спецыяльныя экспертызы, з дзецьмі размаўлялі ў прысутнасці спецыяльных псіхолагаў.

Пацярпелі трое. Узбудзілі дзесяць крымінальных спраў, паколькі ад дамаганняў дзеці пацярпелі не адзін раз.

Следчы мяркуе, яны вельмі доўга маўчалі, таму што мужчына іх запалохваў. Дзеці нічога не казалі ні сваім аднагодкам, ні бацькам.

Некалькі месяцаў таму гвалтаўніка асудзілі на 15 гадоў зняволення. Расследаванне справы цягнулася цягам чатырох месяцаў.

– Гэта натуральна, таму што трэба было працаваць з дзецьмі, – тлумачыць следчы. – Дзіця не стане так проста расказваць сваякам ці супрацоўнікам міліцыі пра гвалт. З імі мусяць размаўляць спецыялісты. Дзіця можа проста замкнуцца і тады ўвогуле нікому нічога не распавядзе.

Як заўважае Дзмітры Сухоцкі, апошнім часам досыць часта выплываюць такія справы. Колькасць раскрытых злачынстваў па педафіліі павялічваецца. У асноўным гэта падзеі, якія адбываліся не ў бліжэйшы час, а нашмат раней. Сёлета гэта адзіная раскрытая справа па педафіліі.

Асуджанага затрымалі ў студзені 2015 года. Раней ён жыў каля Чысці, потым перабраўся ў Маладзечна. Мужчына ўжо быў судзімы.

Адкуль стала вядома пра гвалт, следства не раскрывае.

←В Подмосковье задержан гражданин Беларуси, разыскиваемый за убийство с целью ограбления

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика