Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

Источник материала:  
13.09.2015 16:10 — Новости Общества

У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”.

Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Мінску.

Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

←В Беларусь идет бабье лето

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика