УДЗЕЛЬНІКАМ І ГАСЦЯМ УРАЧЫСТАСЦЕЙ XXII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Дзень беларускага пісьменства — ​надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны.

Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын — ​адзін з прыгажэйшых гарадоў Гро-дзеншчыны, непаўторная ўтульнасць якога створана нястомнай плённай працай яго жыхароў.

Амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць аб вялікім укладзе нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў.

I сёння, у час імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, кніга і шчырае мастацкае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам.

Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

 

←ЗДРАВСТВУЙ, АШУЛУК!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика