У Брэсце ратаваліся ад спёкі з дапамогай вадзяных пісталетаў
10.08.2015 08:59
—
Новости Общества
Каля двух дзясяткаў берасцейцаў зладзілі цікавы флэшмоб.





7 жніўня ў Брэсце было зафіксавана рэкордная за ўвесь час назірання тэмпература паветра - 35,1 градуса. А 8 жніўня некаторыя гараджане знайшлі выратаванне ў барацьбе з неверагоднай спякотай, прадстаўнікі танцавальнага клубу "BreSTarDance" аблівалі сябе і берасцейцаў, якія далучыліся да акцыі, з водных пісталетаў і пульверызатараў. На жаль, мерапрыемства выйшла нешматлікае - у ім прыняло ўдзел два дзясяткі берасцейцаў.
Іншыя жыхары Брэста ў такое надвор'е купаюцца ў фантанах. Не спыняе нават і той факт, што афіцыйна такія дзеянні забароненыя.