У Моталі рыхтуюцца да міжнароднага кулінарнага фестывалю "Мотальскія прысмакі"

Источник материала:  
04.08.2015 14:08 — Новости Общества
Мерапрыемства возьме старт ў пятніцу 7 жніўня, а завяршыцца апоўначы 8-га. Нядзеля застанецца для таго, каб усім "фестывальшчыкам" добра адпачыць перад працоўным тыднем.




Сёлетнi фэст ужо сёмы па ліку. За гады свайго існавання ён, як і мотальская каўбаса, сталі "смачнаю" фішкай раёна. Пра Іванава, як і пра само мястэчка, ведаюць цяпер не толькі ў блізкім, але і ў далёкім замежжы: Вялікабрытаніі, Злучаных Штатах Амерыкі, Германіі, Італіі, Швецыі, Галандыі, Ізраілі... Чакаецца вялікая колькасць замежных гасцей і зараз.

Для гасцей будуць арганізаваны экскурсійныя маршруты па славутасцях Іванаўшчыны. Гэта музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах, дом траўніка ў Стрэльна, музей Фёдара Дастаеўскага ў Дастоева, Дуга Струвэ і іншыя. Ну а галоўнай адметнасцю, як і заўжды, застанецца мотальская кухня. На гэты раз яе рыхтуюць прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, якія пражываюць у Моталі. Са сваімі "прысмакамі" ў Моталь з'язджаюцца гаспадары аграсядзіб з усёй краіны.
←Владельцев надувных горок обяжут строго следить за креплением батута и скоростью ветра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика