Валанцёры з Уэльса, Германіі і Беларусі працуюць ў летніку Беларускага дзіцячага хоспіса
30.07.2015 21:11
—
Новости Общества
26 валанцёраў з Уэльса, Германіі і Беларусі працуюць ў летніку Беларускага дзіцячага хоспіса. Яны пішуць лісты сваім падапечным. І паміж імі - любоў.
"Ты ведаеш песню "Numb"? - пытаецца Антон на кухні пасля абеду ў летнім доміку "Бусел" Беларускага дзіцячага хоспіса. На руцэ ў Антона напісана пячатнымі літарамі "Linkin Park", і ён у інвалідным вазку. "Не", - прызнаюся. "Гэта мы ў супрацоўніцтве з Майкам Шынодам напісалі, калі ён прылятаў да нас, проста так, у Магілёў, у 90-я. Мы сядзелі ў клубе і пісалі...". Антон вядомы сваім пачуццём гумару. Ён круціць у летніку дыскатэкі, дыджэіць і кажа, што закаханы ў Кэці. Але паколькі Кэці гэтым разам няма, то ён пераключыўся на Катарыну, валанцёрку з Германіі, якая прыязджае ў Беларусь чацвёрты раз. Цяпер яна тут з бойфрэндам, будучым доктарам-радыёлагам.
Катарына, студэнтка медыцынскага ўніверсітэта. Жыве ў Германіі
Летні домік "Бусел" знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне, на ўскрайку вёскі Заброддзе. Яго блакітны дах відаць здалёк. Раней тут усё было па-іншаму, распавядае Аляксей. Але дзякуючы брытанцам умовы пражывання якасна змяніліся: узнікла адмысловая ігравая пляцоўка, зручныя душавыя, басейн, а на месцы старога доміка, з якога ўласна і пачынаўся летнік, - вялікі дом. Дапамагаюць утрымліваць летнік і беларускія арганізацыі. Дарэчы, моладзь і дзеці прыязджаюць сюды цалкам бясплатна.
Змена ў летніку цягнецца два тыдні. За гэты час валанцёры і выхаванцы прывязваюцца адзін да аднаго, нягледзячы на тое, што большасць з замежнікаў не гаворыць па-руску. Але ўсмешка, некалькі патрэбных зразумелых словаў робяць сваю справу - за два дні да ад'езду пачынаюцца горкія слёзы, бо тут падапечныя хоспісу адчуваюць сябе абсалютна свабоднымі і роўнымі з усімі і не хочуць з'язджаць дадому.
"У мяне тут шмат сяброў, шмат стасункаў. Цікавае супрацоўніцтва з замежнікамі. Нам вельмі дапамагаюць разнявольвацца. Мы тут ладзім розныя фэсты, робім пастаноўкі - вельмі цікава!", - кажа Максім з Пінска, хворы на ДЦП. А вось Наташа з сіндромам Даўна любіць глядзець фільмы пра каханне, а потым пераносіць гісторыі ў рэальнае жыццё. Кажа, што каханне - гэта галоўнае. І што кахае яна Лёшу. І Вову.
Уладзімір. Працуе з дзецьмі. Жыве ў Мінску
Шчыра кажучы, я ехаў і не ведаў, што будзе, было нейкае адчуванне "строма". Але насамрэч не трэба баяцца - усё гэта звычайна і ўсё гэта побач. І толькі тут я зразумеў, як трэба цаніць жыццё. Маладыя людзі, якія сёння жывуць у летніку, - такія ж, як мы, проста нехта не можа хадзіць, нехта не можа сам паесці, нехта не можа гаварыць. Але многія з іх у плане інтэлекту могуць даць фору любому беларускаму гараджаніну, які ляжыць на канапе ці гуляе ў "танчыкі" у камп'ютары".
Пакуль мы размаўляем з нашымі героямі, побач праходзіць гульня ў краіны. Валанцёры выконваюць ролі памежнікаў, пашпартнага кантролю, гідаў, падапечныя - вандроўнікаў з пашпартамі, куды ім ставяць шмампы. У Германію, напрыклад, яны ляцяць на самалёце, у які ператвараецца чырвоная таёта, што стаіць тут у двары: у яе з'яўляюцца і крылы з вопраткі, і хвост з белага вэлюму, і, натуральна, пілот.
Пазней валанцёры ўзыходзяць на сцэну. Гульня называецца "Ці добра ты ведаеш сваіх валанцёраў?". Высвятляецца, што выхаванцы не толькі ў курсе таго, як зваць бойфрэндаў дзяўчат з Уэльса, але і ведаюць, хто з іх гаворыць па-французску і валійску, хто не любіць чысціць бульбу і мыць посуд і г.д. Валанцёры, у сваю чаргу, ведаюць гісторыю і характар ўсіх сённяшніх "гледачоў". Але валанцёраў не хапае, канстатуе Аляксей, асабліва беларускіх, з'яўленне якіх як мінімум магло б палегчыць працу жанчыны-повара, што не гаворыць па-англійску. Таксама новыя памочнікі маглі б працаваць у самім хоспісе і наведваць сем"і з хворымі дзецьмі. А стаць валанцёрам, перакананы Аляксей, можа кожны. Варта толькі захацець!
"Па сваім досведзе магу сказаць, што беларусы, якія сюды прыязджаюць, вельмі падрыхтаваныя. Яны працуюць з усёй аддачай і ведаюць, што рабіць. Галоўнае, што мы мусім зрабіць, - гэта знайсці больш людзей для працы тут. Мяркую, людзі проста напужаныя тым, што не змогуць рабіць сваю працу добра. Яны думаюць, што не зразумеюць, як трэба і што трэба рабіць. І я магу параіць ім не баяцца. Ім варта толькі паспрабаваць, магчыма, ім не спадабаецца, але яны мусяць проста паспрабаваць", - мяркуе Бэт.
А Катарына дадае: "Мы ўсе працуем тут разам. Мы ўсе аднолькавыя - студэнты, маладыя людзі… Мы проста спрабуем рабіць сваю працу добра. Усё будзе добра, калі вы проста паспрабуеце".

"Пасля школы я захацела з'ехаць і пажыць у іншай краіне. Прачытала пра хоспіс і вырашыла прыехаць сюды працаваць. А хоспіс апынуўся ў Беларусі. Я вельмі люблю тутэйшых выхаванцаў. Таксама тут цудоўная прырода, ёсць сябры. Падчас візітаў у Беларусь я вывучыла рускую мову, хоць у Германіі я мала ёй займаюся.
Тое, што я прыязджаю сюды валанцёрам, дапамагло лягчэй паступіць ва ўніверсітэт. Праца валанцёрам у іншых краінах з цяжкахворымі людзьмі вельмі цэніцца ў Германіі. Але для мяне паездкі сюды не столькі досвед, колькі магчымасць дапамагаць. Калі я з'язджаю дадому, то стараюся трымаць кантакт са сваімі выхаванцамі праз скайп ці імэйл. Гэта можа быць не кожны тыдзень, але абавязкова, калі ёсць час. Збіраюся прыязджаць сюды і надалей. Штогод".
На змене працуе 26 валанцёраў. Апроч Катарыны і яе хлопца - маладыя людзі і дзяўчаты з Уэльса і Беларусі. Іх дзень выглядае так: у 9 гадзін - сняданак, а 13-й - абед, а 16-й - полудзень і ў 19 гадзін - вячэра. Паміж ежай валанцёры рыхтуюцца да святаў, праводзяць гульні і івэнты, выводзяць выхаванцаў на возера купацца. Па вечарах разам з падапечнымі (іх 11 на змене) распальваюць вогнішча, ладзяць дыскатэкі ці глядзяць кіно. Зрэдку выязджаюць у Мінск. Аднак, кажа Аляксей, які ладзіць нам экскурсію па летніку, гэта няпроста, бо ў сталіцы часта бракуе пад'ёмнікаў, якія б дапамагалі людзям у вазках адчуваць сябе камфортна і бяспечна.
Аляксей. Працуе ў хоспісе сацыяльным работнікам. Жыве ў Мінску

Сам Аляксей прыйшоў у валанцёрства ў студэнцтве. Пазней трапіў у хоспіс, тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і застаўся. Кажа, што калі пачынаеш дапамагаць людзям, потым цяжка ад гэтага адмовіцца. Сябе ён героем не лічыць, а называе героем Бэт, каардынатарку групы з Уэльса, якая прыязджае валанцёрам у летні домік цягам 10 гадоў, а ў Англіі займаецца праектамі, звязанымі з развіццём летніка Беларускага дзіцячага хоспіса. Дзякуючы яе намаганням брытанцы дапамагаюць хоспісу грашыма, абсталяваннем, дапамагаюць асобным семъям і знаходзяць валанцёраў для летніка.
Бэт. Працуе ў арганізацыі, якая дапамагае Беларускаму дзіцячаму хоспісу. Жыве ў Кардыфе

Бэт упершыню прыехала ў Беларусь, калі ёй было 17. Праз год яна прыехала зноў, яшчэ праз год - зноў. Праз пяць - прывезла з сабой валанцёраў і возіць дагэтуль.
"Спачатку Беларусь была для мяне нечым новым і не падобным ні на што, месцам, дзе ніхто не бываў. Але мяркую, што паміж Уэльсам і Беларуссю шмат падабенстваў: ментальнасць, культура. Шмат валійцаў сапраўды атрымліваюць асалоду ад знаходжання тут. І я проста люблю быць тут. Спачатку я не магла прызвычаіцца да шмат якіх рэчаў, але цяпер мяне мала што можа здзівіць.

Вядома, у летніку мы адчуваем сябе стомленымі, знерваванымі, і гэта нармальна. Бываюць такія дні, калі кожны можа сказаць: "Я не магу працягваць, я проста стаміўся". Але валанцёры шмат падтрымліваюць адзін аднаго. Напрыклад, мы падмяняем адзін аднаго, калі камусьці тэрмінова патрэбны адпачынак. Для мяне ўсё, што трэба, каб вярнуцца ў строй, - гэта паразмаўляць з дзецьмі і ўзгадаць, чаму я тут. І я заўжды помню пра бацькоў гэтых дзетак. Мы стамляемся пасля некалькіх тыдняў працы тут, а яны працуюць так штодзень. Для мяне працягваць - нашмат больш важна. І таксама ведаць, што ты даеш адпачынак бацькам. Карацей, можна знайсці сілы заўжды".
Летні домік "Бусел" знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне, на ўскрайку вёскі Заброддзе. Яго блакітны дах відаць здалёк. Раней тут усё было па-іншаму, распавядае Аляксей. Але дзякуючы брытанцам умовы пражывання якасна змяніліся: узнікла адмысловая ігравая пляцоўка, зручныя душавыя, басейн, а на месцы старога доміка, з якога ўласна і пачынаўся летнік, - вялікі дом. Дапамагаюць утрымліваць летнік і беларускія арганізацыі. Дарэчы, моладзь і дзеці прыязджаюць сюды цалкам бясплатна.
Змена ў летніку цягнецца два тыдні. За гэты час валанцёры і выхаванцы прывязваюцца адзін да аднаго, нягледзячы на тое, што большасць з замежнікаў не гаворыць па-руску. Але ўсмешка, некалькі патрэбных зразумелых словаў робяць сваю справу - за два дні да ад'езду пачынаюцца горкія слёзы, бо тут падапечныя хоспісу адчуваюць сябе абсалютна свабоднымі і роўнымі з усімі і не хочуць з'язджаць дадому.
"У мяне тут шмат сяброў, шмат стасункаў. Цікавае супрацоўніцтва з замежнікамі. Нам вельмі дапамагаюць разнявольвацца. Мы тут ладзім розныя фэсты, робім пастаноўкі - вельмі цікава!", - кажа Максім з Пінска, хворы на ДЦП. А вось Наташа з сіндромам Даўна любіць глядзець фільмы пра каханне, а потым пераносіць гісторыі ў рэальнае жыццё. Кажа, што каханне - гэта галоўнае. І што кахае яна Лёшу. І Вову.
Уладзімір. Працуе з дзецьмі. Жыве ў Мінску
Вовам апынаецца мой знаёмы па Універсітэце культуры, былы студэнт факультэта культуралогіі. Цяпер ён працуе з дзецьмі, піша сцэнарыі. У летнік патрапіў яшчэ за часамі студэнцтва разам з сябрам. Сябра ездзіць перастаў, а Вова тут ужо 10-ты раз - па-іншаму ён не можа ўявіць сваё лета і кажа, што гэта падобна да кораня, які вырастае з душы.
"Гэта не плюс у карму, не. Я разумею, што магу дапамагчы. У наш час людзі ходзяць і не звяртаюць увагі на тое, што нехта нешта выпусціў і згубіў, і гэта не кажучы пра тое, каб неяк глабальна дапамагаць людзям. Я не лічу, што тое, што я раблю - гэта глабальная дапамога. Але можна працягнуць руку тым, хто знаходзіцца побач. Чаму б гэтага не зрабіць? Мне не складана працягнуць.
У Мінску ёсць некалькі сем'яў, якія я стараюся наведваць раз на тыдзень. Недзе я нават настолькі "заабарыгеніўся", што, бывае, тэлефануюць і пытаюць, ці прыйду я сёння. Кажу, што так. Цікавяцца: "Тады што будзем абедаць?".
Мы трымаем кантакт з Бэт. Прыдумляем часам з ёй праекты па прыцягненні беларускіх валанцёраў, таму што ў нас гэта горш пастаўлена. Калі параўнаць з валійцамі, у іх вельмі рана культура дапамогі іншым прыходзіць. Яны пачынаюць сюды ездзіць з 17 гадоў. Нашы ж прыходзяць пазней. Сярэдні ўзрост беларускага валанцёра - 23 гады. Але ніколі няма праблем, каб на змену прыехалі валійскія валанцёры, а беларусаў даводзіцца часам упрошваць застацца.