Гараджане адрадзілі неперспектыўную вёску ў Лёзненскім раёне
10.07.2015 08:58
—
Новости Общества
Вёска ў Лёзненскім раёне, якую лічылі неперспектыўнай, актыўна адраджаецца - у многім дзякуючы гараджанам, якія пераехалі туды жыць. Дарэчы, вяскоўцы сталі "мецэнатамі": сабралі 20 мільёнаў рублёў для паляпшэння функцыянавання воданапорнай вежы. Выпадак калі не ўнікальны, дык вельмі рэдкі.
![](http://www.21.by/pub/news/2015/07/1436508752714320.jpg)
Раней Асіпоўшчына нічым не адрознівалася ад іншых вёсак. Калісьці тут было каля 30 падворкаў, потым засталося толькі два. Моладзь з'язджала, старыя паміралі…
Сёння дачнікі часта купляюць дамы ў глыбінцы. Але ў гэту вёску гараджане прыязджаюць, каб стаць тутэйшымі жыхарамі. Чатыры сям'і ўжо "аселі", яшчэ восем купілі ўчасткі пад будаўніцтва. У чым сакрэт?
- Нельга казаць, што Асіпоўшчына была ўнікальнай, з нейкім асаблівым ландшафтам, напрыклад. Такія вёскі, бадай, ёсць у кожным раёне. Ні крамы, ні ФАПа, ні пошты, ні іншых выгод. Нават аўтобус туды не заязджаў.
Але менавіта ў Асіпоўшчыне штогод павялічваецца колькасць жыхароў. Каб іх стала яшчэ больш, спрабуем атрымаць гранты. Рыхтуем пакеты дакументаў для ўдзелу ў конкурсах - у рамках праектаў развіцця мясцовых тэрыторый ЕС/ААН. Максімальная сума, на якую можна разлічваць у такім конкурсе, - 18 тысяч долараў. Абавязковая ўмова пры гэтым - сумеснае фінансаванне (ад нас у памеры не менш за 10%).
Другі грант можна атрымаць для пашырэння эканамічных магчымасцяў у глыбінцы. Гэтыя грошы плануем патраціць на паляпшэнне водазабеспячэння і стварэнне ўмоў для прыёму турыстаў. У выніку ў раёне можа з'явіцца першая агратурыстычная вёска, - інтрыгуе Тамара Дрылёнак, старшыня Лёзненскага райсавета дэпутатаў.
Ад Лёзна Асіпоўшчына знаходзіцца прыкладна за 20 кіламетраў. Столькі ж — да Віцебска. Рэчкі няма, натуральнага возера таксама. Дык чаму туды цягне людзей?
- Калі вы там не пабываеце, не зразумееце… Цяпер там і вадаёмы штучныя ёсць, і рыба водзіцца. Сад пасадзілі. Дзякуючы актывістам вёсачка літаральна на вачах мяняецца ў лепшы бок. Хоць жывуць там звычайныя людзі. Праўда, вельмі працавітыя. Спрабуюць займацца фермерствам. Сярод наваспечаных вяскоўцаў - сям'я, якая займаецца адным з водных відаў спорту, - распавядае Святлана Пукава, старшыня Лёзненскага сельсавета.
…З трасы, якая пралягае ў бок Віцебска, робім паварот, і вось яна - Асіпоўшчына. Адразу заўважыў незвычайны зруб. Старшыня растлумачыла, што такія вырабляе ў вёсцы прадпрымальнік: бярвенні "насаджваюцца" адно на адно на спецыяльным васковым клеі. Такі дом добра трымае цяпло, а сама тэхналогія лічыцца экалагічна чыстай.
Пакуль ехалі па вёсцы, Святлана Пукава паказала штучныя вадаёмы. А вось і канатная дарожка для катання на вадзе.
- Тут раней рос бур'ян, а цяпер бераг добраўпарадкаваны. Наогул у вёсцы некалькі вадаёмаў зрабілі. Уявіце сабе, якую трэба было гіганцкую працу выканаць: выкапаць, пачысціць, запусціць ваду, зліць яе і зноў пачысціць… Паколькі гэта не аграгарадок, тут дазваляецца зямельныя ўчасткі прадаваць не праз аўкцыён. Кожны ўчастак набылі ахвотныя ў сярэднім за 7 мільёнаў рублёў, - тлумачыць нюансы Святлана Пукава.
Здзівіла адсутнасць агароджы ля дамоў. Сярод іншага ўбачыў і матацыкл на "п'едэстале". Аказалася, гэта - упрыгажэнне падворку тутэйшых жыхароў. Да іх і напрасіўся ў госці.
Гаспадыня Аксана Вайлупава папрасіла, каб пачакаў, пакуль яна птушак загоніць.
- Я карэнная гараджанка. Як і ў многіх, у мяне бабуля ў вёсцы жыла. У Віцебску працавала дырэктарам крамы вядомай буйной сеткі па продажы бытавой тэхнікі. Зарплата была, паверце, вялікая. А ўпершыню прыехала ў Асіпоўшчыну з мужам да яго сваякоў - тут яго бацька займаўся мэблевай вытворчасцю. Мы з мужам спачатку наогул у "бытоўцы" спалі. Першы дом, які пабудавалі для сябе, быў няўдалым - даў расколіну. Зруб знялі і пабудавалі зноў — з блокаў, ды потым прадалі, а сабе паставілі новы, з гаражом унізе, - расказвае Аксана.
У сельскім жыллі, на мой погляд, цеснавата. Але ўсё зроблена стылёва, прадумана да дробязяў.
- Што такое горад сёння? Мітусня, бруднае паветра, суседзі, грукат… Усё цісне. Ты маеш кватэру, яна быццам бы твая, але не твая. Што такое вёска? Месца для яднання з прыродай, магчымасць дыхаць, вырошчваць садавіну, гародніну. Да нас госці прыязджалі, ім вельмі спадабалася.
Мы купілі экскаватар, зрабілі штучную сажалку і рыбу туды запусцілі: карпа, карася і ліня. І яшчэ адну выкапалі, праўда, яна пакуль без рыбы. У нас 30 гусей, курэй элітных парод больш за 40, і яшчэ 20 качак. Хачу завесці авечак - таксама элітнай пароды. Думаем заняцца і агратурызмам, — расказвае жанчына.
Добра, дадае яна, што дарогу "залаталі", але было б яшчэ лепш, каб зімой яе не забывалі чысціць ад снегу. У выканкаме паабяцалі, што пастараюцца, каб былыя гараджане не скардзіліся. Такія людзі на вагу золата, і ім, вядома, трэба ісці насустрач.