Шосты ,.!adnak: годны шлях фестываля
06.07.2015 22:43
—
Новости Общества
За што мы любім фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak (сёлета назва прапісваецца менавіта такім чынам)? Апроч таго, што ён дае ўяўленне пра тое, “хто ёсць хто ў беларускай рэкламе”, фестываль застаецца адным з самых яскравых падзеяў лета.
Перад шостым ,.!adnak’ам, традыцыйна арганізаванага кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам marketing.by, паўсталі новыя выклікі. Фестываль праводзіўся ўжо пяць разоў, і як бывае часцяком у такіх выпадках, любое мерапрыемства можа пачаць прабуксоўваць. ,.!adnak жа гэтага лёсу паспяхова пазбег.
“Сёлета правілы падачы працаў былі больш жорсткія, – кажа кіраўнік marketing.by Сяргей Скараход падчас выніковай прэс-канферэнцыі. – Новая форма падачы праектаў дапамагла разглядзець усе нюансы па кожнай працы. У гэтым годзе мы атрымалі 370 заявак ад 150 удзельнікаў, але не раім судзіць па колькасці – сёлета фестываль выйграе па якасці, гэта відавочна”.
“Сёлета актыўнасць была надзвычай вялікай, – падкрэслівае Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!. – Фестываль робіцца прэстыжным. Мы назіраем за ростам камунікацыйных праектаў. Спадзяемся, у гэтым ёсць і наш унёсак”.
“Для нас вялікі гонар і прывілей ужо другі год запар падтрымліваць фестываль, – кажа начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Для мяне асабіста гэта фестываль больш творчы, накіраваны на пошук і адкрыццё новых талентаў. Я браў удзел у журы, і мог дакладна сказаць, што цікавых працаў сёлета было надзвычай шмат. Гэта кажа пра тое, што беларуская мова можа выкарыстоўвацца бізнэсам як сродак камунікацыі, што спрыяе прыбытку той ці іншай кампаніі. Да таго ж кампанія velcom мае стратэгію падтрымкі самаідэнтыфікацыі, вяртання да каранёў, таму прайсці міма фестывалю мы проста не маглі”.
“Мне падаецца, што гэты фестываль ужо які год задае тэндэнцыі развіцця рэкламы ў Беларусі, – кажа Улад Вайцахоўскі, дырэктар агенцтва Leo Burnett Belarus. – Я шмат гадоў працаваў ва Украіне, і мне ёсць ж чым параўнаць. Вельмі радуе тэндэнцыя выкарыстання айдэнтыкі, пры чым на сучасны лад”.
Акрамя ўласна цырымоніі ўзнагароджвання, фестывальны дзень уключаў у сябе вельмі насычаную і разнастайную адукацыйную праграму, падрабязна пра якую можна будзе неўзабаве прачытаць на сайце кампаніі “Будзьма”.
Урачыстая цырымонія, на якой пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, традыцыйна прайшла ў цэнтры Ёханэса Раў і па відовішчнасці не саступала ніводнай з папярэдніх.
Адкрылі фестываль каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская і кіраўнік спецыялізаванага рэсурсу marketing.by Сяргей Скараход.
“Наш фестываль ад пачатку і да сёння спакойна і ўпэўнена трымаецца сваёй яснай місіі – паказаць што беларуская мова – якасны і сучасны сродак камунікацыі, а наша беларуская гісторыя і культура ёсць бясконцай крыніцай натхнення. – Звярнулася да прысутных Ніна Шыдлоўская. – І мы рады што з кожным годам нашых партнёраў і прыхільнікаў становіцца больш. Дэвіз сёлетняга ,.!adnak гучыць проста – годны шлях рэкламіста. Мы недарэмна зрабілі галоўнымі героямі нашага фестывалю рэкламістаў. Рэкламіст – гэта творца, які праходзіць свой шлях да мары. Мы заклікаем аб’яднаць намаганні, каб дапамагчы нашай рэкламе прайсці дарогу – ад нерашучай коскі – да значнага і ўпэўненага клічніка!”
“Мы сочым за сусветнымі трэндамі і тэндэнцыямі і спрабуем адаптоўваць іх у нашым фестывалі, – кажа Сяргей Скараход. – А наша журы – усе як адзін – адмыслоўцы, прафесіяналы, а яшчэ гэта людзі, якія з вялікай павагай ставяцца да Беларусі і яе культуры. Мы шчыра вітаем і дзякуем тых, хто дапамагае нам ўжо не першы год і тых, хто толькі далучыўся”.
Гурт Pawa на ўрачыстым адкрыцці, шалённыя імправізацыі ад Паўла Аракеляна, выступы таленавітых і цікавых беларускіх камандаў (TonquiXod, Navi, :B:N) падчас узнагароджвання – такое адчуванне, што ,.!adnak на шосты год існавання працягвае набіраць хуткасць. А партнёры фестывалю арганізавалі крэатыўныя цікавосткі (ад выкшталцонай фотазоны velcom да дэгустацыі піўных навінак ад “Аліварыі” і смакоццяў ад кампаніі “Онега”). Дзякуючы кампаніі webering падчас усяго вечара вялася прамая on-line трансляцыя цырымоніі. Шмат іншых сюрпрызаў і падарункаў чакала і пераможцаў, і гасцей цырымоніі ад партнёраў кампаніі.
Акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук-Южакоў ледзь паспявалі абвяшчаць імёны пераможцаў – 23 намінацыі за чатыры гадзіны, гэта вам не жарты. Да таго ж спецыяльную ўзнагароду сярод пераможцаў за адметнасць выкарыстання беларускай мовы зладзіў генеральныя партнёры – кампанія velcom.
Азнаёміцца з падрабязным спісам пераможцаў можна тут, і варта заўважыць, што каранёвыя, нацыянальныя матывы сёлета былі, як кажуць, на кані. Гран-пры фестывалю атрымалі вышымайкі ад “Арт-Сядзібы”, дый калі вы ўважліва прагледзіце спіс пераможцаў, то заўважыце, што 2014 год дакладна стаўся годам пераасэнсавання традыцыйнай культуры.
Сёлетні лозунг фестывалю ,.!adnak – “Годныя шлях рэкламіста” – выявіўся абсалютна слушным, аднак самым цікавым застаецца іншае пытанне – куды далей пойдзе фестываль. А пра гэта даведаемся ў наступным годзе.

· Больш фота з цырымоніі ўручэння