"Хатка" за сімвалічны кошт: у Петрыкаўскім раёне нерухомасць прадавалі за адну базавую
01.07.2015 16:10
—
Новости Общества
У другой дэкадзе чэрвеня на аўкцыёне, праведзеным фондам "Гомельаблмаёмасць", было прададзена 5 аб'ектаў. Рэалізаваная нерухомасць мела прапіску ў Петрыкаўскім раёне і прапаноўвалася пад жыллё або вядзенне падсобнай гаспадаркі.
У прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці паведамілі, што гарачых таргоў на аўкцыёне не было, але кожны пакупнік змог набыць адпаведную "хатку" па душы за сімвалічны кошт - 1 базавую велічыню. Дарэчы, сёння ніякіх дадатковых умоў для ўдзелу фізічных асоб у падобным аўкцыёне заканадаўствам не вызначана. Аднак новы ўласнік набывае маёмасць на ўмовах яе рэканструкцыі пад жылое памяшканне альбо для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Акрамя таго, у фізічных асоб ёсць яшчэ магчымасць аказваць на гэтых плошчах аграэкатурыстычныя паслугі.
Аднак пакупнікам неабходна ведаць, што невыкарыстанне набытай на такіх умовах маёмасці ў адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь, а калі гэтая маёмасць і надалей не будзе выкарыстоўвацца, то яна будзе вернута ва ўласнасць дзяржавы.
Паводле аператыўнай інфармацыі, за перыяд з пачатку года фондам "Гомельаблмаёмасць" на аўкцыённых таргах фізічным асобам прададзена 22 аб'екты нерухомасці пад жыллё, у тым ліку 19 аб'ектаў за базавую велічыню, тры - са зніжэннем пачатковай цаны продажу.