Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з'явіўся новы барэльеф

Источник материала:  
30.06.2015 09:47 — Новости Общества
Барэльеф з выявамі гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне на месцы бітвы, піша Intex-press.


Фота: Віктар Сырыца

Барэльеф з выявамі гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага ў гонар Палонкаўскай бітвы ўсталяваны на камені-валуне пад Баранавічамі.

На барэльефе ўзгаданыя і ваяры, што вызначыліся падчас бітвы - Аляксандр Палубінскі, Габрыэль Вайніловіч, Самуэль Кміціч.

Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, памятны знак зрабілі мінскія мастакі, якія і ўмацавалі барэльеф на валуне.

Сам валун быў пастаўлены яшчэ ў 1994 годзе, аднак драўляныя таблічкі з яго некалькі разоў зрывалі вандалы. У 2010 годзе, у гонар 350-годдзя бітвы, прадстаўнікі грамадскасці на працягу года арганізавалі збор грашовых сродкаў і ўласнымі намаганнямі зрабілі на мармуровым камені металічную шыльду ў гонар 350-годдзя знакамітай Палонкаўскай бітвы 1660 года.

Дарэчы, месца, дзе знаходзяцца два памятныя камяні ў гонар бітвы, баранавіцкім грамадскім актывістам сёлета давялося добраўпарадкаваць сваімі сіламі. Вакол помніка 27 чэрвеня талакою было сабрана і вывезена 28 мяхоў смецця, якое выкідаюць людзі, ідучы з лецішчаў на аўтобусны прыпынак.

- Гэта адбываецца з-за таго, што каля лецішчаў пад Палонкаю няма смеццевых кантэйнераў, -
лічыць Віктара Сырыца. - Людзі ідуць на аўтобус і нясуць з сабою пакункі са смеццем, якое выкідаюць каля прыпынка. З часам іх сабралася гара, якую нам давялося вывозіць на сваіх машынах.


Даведка

Палонкаўская бітва 1660 года была адной першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі год маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захоплены ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шматмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў.

Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў і вымушана было пад ціскам паволі вызваляць захопленыя землі.

Мемарыяльны валун і драўляная шыльда з адпаведным тэкстам ўпершыню былі ўсталяваны на гэтым месцы яшчэ 16 гадоў таму, 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана вандаламі.

У 2000 годзе, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы, сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду. Але і адноўленая каляровая шыльда была зламана невядомымі манкуртамі.

Чытайце таксама:


В Барановичах прошла большая сценарная игра "Lord of the Rings. Возвращение Короля"
Средняя зарплата белорусского айтишника равна зарплатам четырех учителей
Барановичские мотоциклисты собрали деньги родственникам погибшего под Тверью байкера
←Платные отделения повышенной комфортности откроются в 2015 году в трех домах-интернатах Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика