У Хойніцкім раёне правялі старажытны абрад "Русалле"
15.06.2015 11:38
—
Новости Общества
Абрад "Русалле" з цягам часу пачаў знікаць, але жыхары вёскі Вялікі Бор робяць ўсё, каб узнавіць яго. Зараз Русалка ўсяго адна, а раней, апавядаюць, было дзве і вадзілі іх з розных канцоў вёскі.

Прыгажуню-Русалку ўбіраюць у кветкі, хмель і папараць ды выводзяць з вёскі да жытнёвага поля.

- Правяду, правяду Русалачку да бору… - гэтая і іншыя песні суправаджаюць шэсце. За Русалкай нясуць сплецены загадзя вялізны вянок. Каля поля водзяць карагод з тымі ж самымі абрадавымі спевамі.

Пасля над вогнішчам асвячаюць вянкі, у тым ліку і вялікі абрадавы. Вянкі з галоваў трапяць на градкі для паляпшэння ўраджаю цэлымі, вялікі ж папярэдне разарвуць на кавалкі адразу пасля асвячэння. З асаблівым захапленнем дзеляць паміж сабой вянок малыя дзеці.

Русалка разам з двума хлопцамі, якія суправаджаюць яе падчас шэсця, бяжыць у поле, дзе яе "распранаюць" дзеці - здымаюць з яе галінкі і кветкі. Пасля гэтага ўсе скокаюць праз вогнішча, а жанчыны запяваюць пазаабрадавыя песні, гаворыцца на сайце vetka-museum.by.

Вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах абласнога цэнтра народнай творчасці Людміла Мельнікава лічыць добрай сённяшнюю захаванасць абраду, які ўнеслі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі:
- Гэты абрад напрацягу вякоў існаваў у вёсцы Вялікікі Бор. Але з цягам часу ён паступова стаў знікаць. І потым па мясцовых запісах ад носьбітаў фальклорна-абрадавай традыцыі мясцовыя жыхары з дапамогай культработнікаў вялікаборскага сельскага дома культуры зноў аднавілі яго. І, што важна, захаваліся ўсе абрадавыя рытуальныя яго часткі, а - галоўнае - захавался песня, і не адна.
Пасля таго, як правялі Русалку, жыхары вёскі могуць цэлы год не турбавацца, што шкодны нячысцік іх патрывожць. Здзейсніць гэты абрад для вялікаборцаў - значыць забяспечыць здароўе, добрае надвор'е і добры ўраджай.