Беларускія дайверы знайшлі кулі часоў Каліноўскага і старажытную кераміку
07.06.2015 18:31
—
Новости Общества
Пад Мсціславам у рацэ Віхра дайверы адшукалі кулі часоў паўстання Каліноўскага ды фрагменты керамікі 16-17 стагоддзя. Аквалангісты таксама сабралі пад вадой некалькі дзясяткаў кілаграмаў бытавога смецця ды падрыхтавалі пляцоўкі для далейшага археалагічнага абследавання ракі.
Акцыю беларускія дайверы правялі ў межах Міжнароднага дня ачысткі вадаёмаў ды Міжнароднага Дня аховы навакольнага асяроддзя. На Віхру з'ехаліся пяцьдзясят аматараў падводнага плавання. Ініцыяваў правядзенне акцыі дайвер-цэнтар з Мінску "Марскі Пегас".
Узнятыя з дна ракі гэтак званыя кулі Мінье доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк датаваў сярэдзінай 19 стагоддзя. Гісторык зазначыў, што такія знаходкі ня рэдкія ў тым месцы ракі, дзе аквалангіст іх адшукаў.
Ігар Марзалюк выказаў меркаванне, што ў часы Каліноўскага невялікая група паўстанцаў з Горак, на той момант захопленыя імі, маглі рушыць на Мсціслаў і тут адбылася іх сутычка з вайскоўцамі расейскага войска.
"Мажліва горацкі паўстанцкі атрад меў сутыкненні з расейскай арміяй", - даводзіў гісторык. "І гэтыя кулі - вынік таго сутыкнення. Акрамя знаходак у вадзе такія ж кулі дужа частка знаходзяць і на прылеглым да ракі полі. Перастрэлка была, відавочна, доўгай. Тут усё "засеяна імі".
Прыгаршч куль дайвер сабраў пад вадой за няпоўныя паўгадзіны.
"Кулі Мінье, названыя імем францускага вынаходніка зброі. Яго куля была надзвычай папулярнай для наразной зброі даволі працяглы час. Выкарыстоўвалі яе розныя войскі Еўропы", - казаў журналістам Ігар Марзалюк.
Адшукалі дайверы і рэшткі керамічнага посуду - збанкоў. Іх узнялі з дна ў розных месцах ракі.
Што да забруджанасці Віхры, то аквалангісты зазначаюць: шмат бытавых адыходаў у месцах адпачынку людзей. Дно засмечана пластыкавым посудам, бутэлькамі.
Узнялі дайверы апоны ад аўтамабіляў ды скінутыя ў раку розныя механізмы.
Летась з дна Віхры дайверы з "Марскога Пегасу" ўзнялі парэшткі рыцара з даспехамі. Іх датавалі 15 стагоддзем. Паводле гісторыка Ігара Марзалюка, рака захавала рэдкі рыцарскі шалом. Пахавалі невядомага рыцара ля замкавай гары ў Мсціславе. Ягоныя даспехі пакуль захоўваюцца ў Магілёве.