Як пад Мінскам русалку па весцы вадзілі
07.06.2015 11:40
—
Новости Общества
Прыгожы летні абрад "Провады русалкі" зладзілі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

Згодна традыцыі беларусы штогод святкавалі провады вясны і віталі надыход лета. Шэраг абрадавых дзеянняў цягнуўся некалькі тыдняў і называўся "Зяленыя святкі". Адным з самых яскравых абрадаў цыклу былі "Провады русалкі", або Русалле.

"Русальны тыдзень" працягваўся ад Тройцы да наступнай нядзелі. Звычайна Русалле ладзілі там, дзе не было Купалля, таму шмат у чым абрады падобныя: вянкі, скокі праз вогнішча. Лічылася, што падчас вясенне-летняга квітнення русалкі выходзілі з вады і гулялі па сёлах, лугах і палях.
Сёлета "Провады русалкі" вырашылі рэканструяваць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. За аснову быў узяты абрад "Русалле" з вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Абрад зладзілі супрацоўнікі музея і заўчасныя партнёры музея - кафедра этналогіі і фальклору БДУ разам з калектывамі "Страла", "Мілавіца", "Явар", "Раме", "Тацццянка", "Вяснянка", "Этна-Суполка" і "Жвавы Карчмар".

У традыцыйных уяўленнях русалкі – душы памерлых дзяўчат з распушчанымі доўгімі валасамі. На Русальным тыдні русалкі маглі гуляць па зямлі. З іграннем русалак па палях людзі звязвалі лёс будучага ўраджаю збожжа. Лічылася, што русалкі, гуляючы, апыляюць жыта.

У канцы тыдня русалку ўрачыста праводзілі за межы вёскі: у жыта, да броду або ў лес. На ролю русалкі выбіралі дзяўчыну з даўгімі валасамі. Распускалі ёй косы, апраналі толькі кашулю або сукенку. Плялі вялікі вянок, а потым русалку ўрачыста вялі за межы вёскі. Шэсце суправаджалі спевамі. Пасля дзяўчына бегла ў поле, дзе яе даганялі і вярталі ў вёску.

Лічылася, што пасля провадаў русалкі на працягу года больш не будуць турбаваць людзей, з імі сыдзе ўсё дрэннае.